Меню
· На главную
· Коротко о Минске
· Историческая хронология
· Online-карта Минска
· Минск на сленге
· Топонимика Минска
· Переименования
· Стихотворения о Минске
· Генеральный план Минска
· Каталог ссылок
· Связь с нами
· О проекте
· Реклама на сайте

Полезное
Нет данных

Смотрите также

· Доска объявлений · Телефонный справочник Минска

Интересное в сети
Нет данных

Погода в Минске


 : Прадаць кватэру за еўра ў Беларусі немагчыма?    [2008-05-08 06:39:52]
Долар упарта працягвае падаць, але за нерухомасць беларусы па-ранейшаму разлічваюцца менавіта гэтай валютай. Каб атрымаць за свае “метры” больш надзейную валюту еўра, давядзецца спачатку ацаніць кватэру ў доларах, за іх жа прадаць. І толькі пасля абмяняць на еўра.

У бліжэйшы час сітуацыя захаваецца, кажа Еўрарадыё старшыня саюза дырэктараў Беларускай асацыяцыі нерухомасці Мікалай Прасталупаў. Прычына ў тым, што еўра ў беларусаў папросту няма:

“Не, такога няма і ў бліжэйшы час мы гэтага не чакаем, у насельніцтва еўрыкаў на руках практычна няма. Усё ж такі Беларусь пакуль знаходзіцца ў доларавай зоне”.

Вядучае агенцтва нерухомасці “Твая Сталіца” кватэры ў еўра не прадае. Кажуць, што калі указаць цану ў еўра, на яе ніхто не зверне ўвагі. “Пры такой-та колькасці прапаноў у доларах!”:

“Не, у еўра не прадаюцца. Рэкламуецца ўсё толькі ў доларах. Гэта ўжо толькі калі пры разліку прадавец пажадае, каб з ім разлічыліся ў еўра, будзе агаворвацца, будуць пераводзіцца долары ў еўра… На цану ў еўра проста ніхто не будзе глядзець і звяртаць увагу, пры такой вялікай колькасці прапаноў у доларах”.

Журналіст Еўрарадыё паспрабавала прадаць сваю кватэру за еўра. Але схема, якую прапанавалі ў агенцтве нерухомасці “Квадратны метр” аказалася занадта складанай. Практычна атрымаць еўра можна, але фактычна кватэра будзе ацэнена ў доларах. Які, нагадаем, працягвае “падаць”:

“Канешне можна выставіць у еўра. Мы ацэнім кватэру, у доларах. Пасля пералічым гэта ў еўра. Потым, калі з’явіцца пакупнік, мы яму скажам, што вы хочаце атрымаць грошы не ў доларах, а ў еўра. Перавядзем гэта ў еўра, якая розніца…”

Што тычыцца арэнды жылля, то тут з “еўрамі” прасцей. Па словах Мікалая Прасталупава, больш за палову арэнды камерцыйнай нерухомасці ўжо перайшло на еўра. Але казаць пра тое, што гэты працэс масавы пакуль рана:

“Што тычыцца камерцыйнай нерухомасці, на самой справе ўжо больш за палову арэнды перайшло на еўра. Што да жылля, то тут такога асабліва няма. Такі працэс ідзе, але казаць пра тое, што перайшлі, яшчэ рана”.

Начальнік аддзела арэнды жылля агенцтва “Твая Сталіца” Алена Нікалаева кажа, што ўсяго 5% усіх разлікаў праходзяць у еўра. У асноўным - за элітныя кватэры:

“Вы ведаеце, не многія… Гэта проста нагнятаецца такое веянне моды ці што… Пакуль такога пераходу на еўра не адчуваецца. Ёсць такое, але не масава - адсоткаў пяць. У асноўным элітныя кватэры перайшлі на еўра. А жыллё эканомкласа яны яшчэ не дабягаюць да гэтых еўра”.

Для тых, хто жыллё здымае, разлічвацца еўрамі безумоўна нявыгадна. Бо еўра працягвае расці, а “метры”, суадносна, даражэць. Гаспадарам жа кватэр, наадварот, такая сітуацыя выгадная. Каб павысіць цану ў доларах, трэба яшчэ атрымаць згоду ад тых, хто гэту кватэру здымае. А еўра “расце” само па сабе, расказвае супрацоўніца агенцтва нерухомасці “Дзінас”:

“Вы можаце ў дамове арэнды прапісаць пункт, што ў сувязі з нейкімі абставінамі можаце падымаць цану, але тут будзе праблема ў іншым, ці пагадзяцца вашы кліенты з гэтым павышэннем. Яны могуць проста з’ехаць з кватэры, знайсці сабе іншую і ўвогуле не пайсці на вашае павышэнне… Як правіла, усе разлічваюць, што ёсць вось такая цана, яны заключаюць дамову на год, год здымаюць жыллё і адпаведна цэлы год плацяць менавіта такую суму”.

У агенцтве “Дзінас” нас запэўнілі, што праблемаў з тым, каб атрымліваць за арэнду жылля еўра, быць не павінна:

“Можаце, канешне, у еўра. Я не думаю, што будуць з гэтым праблемы. Цяпер вось я гляджу людзі паціху пачалі на еўра пераходзіць. У дамове можаце напісаць, што кожны месяц яны павінны вам выплочваць пэўную суму ў пэўнай валюце. Па курсе, на дзень аплаты”.

Наста Ігнатовіч
Еўрапейскае радыё для Беларусі

Поиск по сайту



Опрос
Для Вас Минск - это...

Город, где я родился
Город, куда меня занесла судьба
Я не из Минска, меня просто сюда занесло. :)



Результаты

Ответов 1609




                                                                                                                                                                          © 2004-2010. Твоя столица - Минск.