Меню
· На главную
· Коротко о Минске
· Историческая хронология
· Online-карта Минска
· Минск на сленге
· Топонимика Минска
· Переименования
· Стихотворения о Минске
· Генеральный план Минска
· Каталог ссылок
· Связь с нами
· О проекте
· Реклама на сайте

Полезное
Нет данных

Смотрите также

· Доска объявлений · Телефонный справочник Минска

Интересное в сети
Нет данных

Погода в Минске


 : Фрыц Шменкель – забыты герой?    [2008-05-12 12:24:20]
У гэтыя святочныя майскія дні мы асабліва з глыбокай удзячнасцю ўспамінаем ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, ўсіх тых, хто ўнёс свой уклад у справу Вялікай Перамогі над фашызмам, прыгадваем іх подзвігі. Вось напярэдадні свята ў Мінску з’явіўся яшчэ адзін помнік - славутаму палкаводцу маршалу Георгію Жукаву.

Але не магу не падзяліцца пачуццём прыкрасці і неразумення, якое ўзнікла ў мяне, калі я святочным днём праходзіў каля гістарычнага будынка былога гасцінага двара на плошчы Свабоды ў Мінску і не убачыў на ім мемарыяльнай дошкі ў гонар Фрыца Шменкеля - нямецкага грамадзяніна, які аддаў сваё жыццё ў барацьбе супраць нацыянал-сацыялізму. Пасмяротна яму было прысвоена званне Героя Савецкага Саюза, пра яго напісана шмат артыкулаў і кніг, быў зняты кінафільм. Імя Фрыца Шменкеля сярод імён іншых замежных грамадзян, якім было прысвоена гэта ганаровае званне, прагучала і на ўрачыстым сходзе напярэдадні свята Дня Перамогі.

На сцяне гэтага дому на плошчы Свободы, дзе былы салдат вермахта, які перайшоў на бок партызан, разам з імі змагаўся супраць захопнікаў, і пасля таго, як гітлераўцы схапілі яго пры выкананні баявога задання, быў прыгавораны нямецкім ваенным судом да смяротнага пакарання, яшчэ ў савецкі час была ўсталявана мемарыяльная дошка. У мінулым годзе пасля рэканструкцыі будынка гэтая дошка чамусьці знікла. Між тым, рэканструкцыя ўжо даўно закончылася. Думаю, што ўсім, хто неабыякавы да гісторыі сваёй краіны, было б цікава даведацца, ці будзе яна адноўлена і калі. Новыя пакаленні не павінны забываць герояў былых часоў.

Іван Васількоў
TUT.BY

Поиск по сайту



Опрос
Для Вас Минск - это...

Город, где я родился
Город, куда меня занесла судьба
Я не из Минска, меня просто сюда занесло. :)



Результаты

Ответов 1609




                                                                                                                                                                          © 2004-2010. Твоя столица - Минск.