Меню
· На главную
· Коротко о Минске
· Историческая хронология
· Online-карта Минска
· Минск на сленге
· Топонимика Минска
· Переименования
· Стихотворения о Минске
· Генеральный план Минска
· Каталог ссылок
· Связь с нами
· О проекте
· Реклама на сайте

Полезное
Нет данных

Смотрите также

· Доска объявлений · Телефонный справочник Минска

Интересное в сети
Нет данных

Погода в Минске


 : Беларусь паспрабуе вярнуць з Расіі Слуцкія паясы, а з Украіны – бібліятэку Храптовічаў    [2008-05-14 13:56:35]
Паміж Беларуссю і Расіяй дасягнутая прынцыповая дамоўленасць аб вяртанні на радзіму Слуцкіх паясоў. Пра гэта 12 траўня падчас прэсавай канферэнцыі паведаміў намеснік міністра культуры Віктар Кураш. Што расіяне атрымаюць у адказ з беларускіх запаснікоў чыноўнік не патлумачыў спаслаўшыся на нявырашанасць гэтага пытання.

- Проста так жа не забярэш. Таму трэба ствараць ці нейкі абменны фонд, прыкладам, карціну Шышкіна абмяняць на адзін з паясоў. Альбо проста абменьвацца музейнымі экспазіцыямі. Вось два найбольш падыходзячых варыянты, - патлумачыў В.Кураш.

Як вядома, цяпер на тэрыторыі Беларусі знаходзіцца толькі адзін цэлы Слуцкі пояс. Ён захоўваецца ў Музеі старажытнай беларускай культуры Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору Акадэміі навук. Гэта дарунак нашчадка князёў Мсціслаўскіх-Заслаўскіх Анджэя Цеханавецкага. Астатнія нешматлікія экземпляры раскінутыя па ўсім свеце. Але большая частка з іх была вывезеная ў Расію.

Аднак Слуцкія паясы не адзіная каштоўнасць, якую беларускія ўлады спрабуюць вярнуць з замежжа на радзіму. Дзеля гэтага створана адмысловая камісія, якая абагульняе інфармацыю пра тыя экспанаты, якія абавязкова павінны знаходзіцца ў беларускіх музеях. І першыя вынікі працы гэтай камісіі ўжо ёсць. Пра іх падчас прэс-канферэнцыі паведаміў кіраўнік упраўлення ўстаноў культуры і народнай творчасці Мінкульта Васіль Чэрнік:

- Не так даўно адбылося паседжанне беларуска-польскай кансультатыўнай камісіі па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны. Вынікам паседжання стала падпісанне двухбаковага пратаколу, згодна з якім польскі бок паабяцаў, калі будзе адкрывацца музейная экспазіцыя палаца-паркавага ансамбля ў Нясвіжы, перадаць Беларусі на дэпазіт партрэты Радзівілаў.

Як лічыць В.Чэрнік, адпаведныя рабочыя групы варта было б стварыць таксама і з удзелам прадстаўнікоў Літвы, Расіі і Украіны:

- Як вядома, і ў Літве, і ў Расіі, і на Украіне ёсць культурныя каштоўнасці беларускага паходжання. Я думаю, што такія камісіі павінны быць створаны, і на іх павінны ўзнімацца пытанні вяртання гісторыка-культурных каштоўнасцяў.

У бліжэйшых планах рабочай групы па вяртанні каштоўнасцяў - пачаць перамовы з украінскімі ўладамі наконт вяртання ў Беларусь унікальнай бібліятэкі, якую стагоддзямі збіралі ў сваёй сядзібе пад Наваградкам магнаты Храптовічы. У ёй было столькі старажытных і рэдкіх кніг, што шмат хто з гісторыкаў і этнографаў марылі хоць пабачыць яе на свае вочы, не кажучы ўжо пра тое, каб папрацаваць у ёй.

Пакуль улады спрабуюць дамовіцца з дзяржавамі-суседкамі, некаторыя з вывезеных каштоўнасцяў вяртаюцца ў Беларусь у якасці дарункаў. Прыкладам, Марыя Святаполк-Мірская - нашчадніца апошніх уладароў замку ў Міры, перадала ў Беларусь архіў сваёй сям’і. Таксама ў якасці дарунку на радзіму вярнуўся архіў Кастравіцкіх - сваякоў пісьменніка, мастака і палітыка канца 19-га - пачатку 20-га стагоддзя Каруся Каганца.

Кастусь ВАНСЯЦКІ
Радыё Рацыя

Поиск по сайту



Опрос
Для Вас Минск - это...

Город, где я родился
Город, куда меня занесла судьба
Я не из Минска, меня просто сюда занесло. :)



Результаты

Ответов 1609




                                                                                                                                                                          © 2004-2010. Твоя столица - Минск.