Меню
· На главную
· Коротко о Минске
· Историческая хронология
· Online-карта Минска
· Минск на сленге
· Топонимика Минска
· Переименования
· Стихотворения о Минске
· Генеральный план Минска
· Каталог ссылок
· Связь с нами
· О проекте
· Реклама на сайте

Полезное
Нет данных

Смотрите также

· Доска объявлений · Телефонный справочник Минска

Интересное в сети
Нет данных

Погода в Минске


 : Жыхары вуліцы Танка супраць пабудовы бізнэс-цэнтра    [2008-05-14 13:57:16]
Спачатку бульдозер — потым сход. А чаму не наадварот, задалiся пытаннем тысячы жыхароў дамоў № 4, 6, 10, 30, 36 па вулiцы Максiма Танка ў Мiнску i ў пошуку адказу звярнулiся ў розныя iнстанцыi, у тым лiку i ў "Звязду". Людзi былi катэгарычна нязгодныя з планамi будаўнiцтва побач шматфункцыянальнага бiзнэс-цэнтра. У сiтуацыi разбiраўся наш карэспандэнт.

Унiкальны па параметрах ланцужок жылых дамоў пад адным дахам па вулiцы М. Танка шмат гадоў таму мiнчане празвалi "Кiтайскай сцяной". Вiдаць, за яго амаль кiламетровую даўжыню. У свой час тут атрымлівалi кватэры вядомыя людзi: лiчаныя перадавiкi вытворчасцi, а ў асноўным пiсьменнiкi, артысты, навукоўцы i, зразумела, як бы сёння сказалi, менеджары высокага рангу з партыйнага i савецкага апаратаў. Карацей, публiка салiдная, адукаваная.

Напрыканцы мiнулага года па "Кiтайскай сцяне" папаўзлi чуткi, што спрытнюгi-дзялкi пад выглядам упрыгожвання горада "прабiлi" ў Мiнгарвыканкаме дазвол пабудаваць на месцы былога сквера нешта такое агромнiстае, высокае, шырокае i самае галоўнае — мала патрэбнае. А калi iх задума здзейснiцца, то жыцця не будзе ў цянi i шуме гэтых хмарачосаў, а экалагiчная абстаноўка рэзка пагоршыцца. А потым, як часта бывае, увогуле сталi распаўсюджвацца самыя неверагодныя "каментарыi" i плёткi. Перспектыва блiзкага суседства з велiзарнымi гмахамi, адсутнаць праўдзiвай iнфармацыi палохала людзей. Iм было цяжка ўявiць, што на месцы былога скверыка хутка пачнуць узводзiць гiганцкiя вежы да неба. Навошта, каму гэта патрэбна, з якой нагоды, гублялася ў здагадках насельнiцтва "Кiтайскай сцяны". Мiж iншым, гэта амаль пяць тысяч чалавек.

А калi ў студзенi ў скверы з’явiлiся бульдозеры, а на вялiкiм плакаце выява бiзнэс-цэнтра, то абурэнням людзей не было канца: як, чаму за iх спiнай? Яны сваё стаўленне да будоўлi выклалi ў пiсьме ў Адмiнiстрацыю Прэзiдэнта i Мiнгарвыканкам, сабралi больш за 200 подпiсаў. Маглi i больш, але палiчылi, што колькасць падпiсантаў тут не мае прынцыповага значэння.

Рэакцыяй на гэтыя звароты стаў сход, якi адбыўся 24 сакавiка ў суседняй школе. Але паводле пiсьма ў "Звязду", ён не задаволiў людзей. Iм вельмi не спадабалася сама арганiзацыя сустрэчы. Яна, на погляд маiх суразмоўцаў, вельмi нагадвала наўмысна зафармалiзаванае мерапрыемства дзеля наступнай справаздачы аб прынятых мерах у высокiя iнстанцыi. Анатоль Гусеў (адзiн з аўтараў зваротаў) расказвае пра асобныя характэрныя дэталi таго сходу. Выпадкова цi не, але аб’яву аб месцы, даце i часе "грамадскага абмеркавання праекта бiзнэс-цэнтра з удзелам прадстаўнiкоў зацiкаўленых арганiзацый" (цытую па арыгiналу аб’явы) чамусьцi ля пад’ездаў зацiкаўленых жыхароў вывесiлi ранiцай, калi большасць людзей ужо былi ў дарозе на працу цi спяшалася на яе, а таму на свежую паперку мала хто звярнуў увагу.

У вынiку на сход сабралiся далёка не ўсе ахвотнiкi — прыкладна паўсотнi. Размова, зноў жа мяркую па словах прадстаўнiкоў "Кiтайскай сцяны", адбылася на павышаных тонах, нервовай i гарачай. Народ на сход з’явiўся ўпарты i непахiсны, са сваiмi аргументамi i доказамi супраць. Прадстаўнiкам адмiнiстрацыi Цэнтральнага раёна i "зацiкаўленых арганiзацый "не ўдалося пераканаць прысутных у сваёй праўдзе. Iм чамусьцi не паверылi, што суперсучасныя i велiчныя сiлуэты шматпавярховых вежаў з металу i шкла ўпрыгожаць i ўзбагацяць знешнi выгляд цэнтра сталiцы. Наступныя звароты ў нашу газету ўдзельнiкаў сходу сведчылi як аб незадаволенасцi жыхароў вынiкамi размовы, так i нават аб узнiкненнi падазронасцi да мясцовай улады. Маўляў, цi сумленную гульню яна вядзе?

Па тлумачэннi мы звярнулiся ў камiтэт архiтэктуры i горадабудаўнiцтва Мiнгарвыканкама. Хацелi атрымаць iнфармацыю з першых вуснаў, але звязацца па тэлефоне са старшынёй камiтэта Вiктарам Нiкiцiным не атрымалася. У прыёмнай адказвалi: то ён не прыйшоў, то пайшоў кудысьцi, то ў яго нарада, то ён вельмi заняты i г. д. Патэлефанавалi мы аднаму з падначаленых Нiкiцiна — начальнiку аддзела ўзгадненняў праектаў Фёдару Жураўлёву з просьбай прадаставiць па магчымасцi поўную i аб’ектыўную iнфармацыю аб праекце. Але ён запатрабаваў напiсаць пiсьмо Нiкiцiну i толькi пасля яго дазволу, магчыма, будзе дадзена нейкая iнфармацыя. Такi парадак у камiтэце.

Парадак дык парадак. Хоць, скажу шчыра, гэткi спосаб узаемадзеяння з прэсай, у дадзеным выпадку дзяржаўнай, здаўся нам не ў духу сённяшняй дэбюракратызацыi органаў улады. Тым не менш, мы папрасiлi Нiкiцiна пiсьмова (калi вусна не атрымліваецца) растлумачыць, чаму i па якiх прычынах месцам будаўнiцтва бiзнэс-цэнтра выбрана пляцоўка па вул. М. Танка, якая ад гэтага будзе карысць гораду i жыхарам навакольных дамоў. Але пакуль адказу не атрымалi.

Затое ў адрозненне ад чыноўнiка камiтэта з намi ахвотна падзялiўся iнфармацыяй па аб’екце прадстаўнiк iнвестара (вядомай нафтагазавай кампанii расiйскага паходжання "Iтэра", уласнiкам якой з’яўляецца кiпрская ITЕRА Hоlding Ltd) — генеральны дырэктар сумеснага таварыства з абмежаванай адказнасцю "Iтэрабелбуд" Павел Падзiла. Ён адразу без анiякiх замшэлых i смешных па сённяшнiм часе папярэднiх умоў i бюракратычных "замарочак" (спачатку напiшыце, а мы "будзем глядзець"), пагадзiўся на размову. Павел Фёдаравiч не напускаў завесу сакрэтнасцi вакол бiзнэс-цэнтра, ён у курсе сiтуацыi i лiчыць, што яе трэба абмяркоўваць з грамадскасцю. Так i сказаў: мы адкрытыя для людзей.

Паводле слоў гендырэктара, пакуль iснуе толькi эскiзны праект бiзнэс-цэнтра. Яго папярэднi кошт — $220 млн. Яшчэ летась у жнiўнi праект быў ухвалены Саветам пры камiтэце архiтэктуры i горадабудаўнiцтва Мiнгарвыканкама, прайшоў амаль усе неабходныя ўзгадненнi, у тым лiку i з метрапалiтэнам, таксама праверылi грунты на мэтазгоднасць вышыннага будаўнiцтва. З гарвыканкамам ужо заключаны адпаведны iнвестыцыйны дагавор. Гэта будзе бiзнэс-цэнтр класа "А" — вышэйшай катэгорыi, аснову якога складуць дзве вежы: адна вышынёй 217 метраў. Яе 54 паверхi зоймуць офiсы, апарт-гатэль i пяцiзоркавая гасцiнiца. У iншай вежы (43 паверхi) таксама знойдуць прытулак офiсныя памяшканнi, шматузроўневы паркiнг на больш чым 1500 аўтамашын. Першыя два-тры паверхi цэнтра зойме гандлёва-забаўляльны комплекс, дзе можна будзе адпачываць як iндывiдуальна, так i праводзiць масавыя мерапрыемствы. На платформе цэнтра ўзвядуць крытую пешаходную зону, там закладуць газон, пасадзяць кусты i дрэвы. I такiм чынам атрымаецца свой мiнi-сквер замест страчанага. Побач па вул. Цiмiразева ўзвядуць элiтны жылы 30-павярховы дом на 174 кватэры палепшанай планiроўкi агульнай плошчай
252 тыс. кв.м з падземным паркiнгам. Прычым першыя чатыры паверхi будуць аддадзены пад адмiнiстрацыйна-бытавыя службы.

Такая адкрытасць кiраўнiка "Iтэрабелбуда", гатоўнасць весцi дыялог з грамадскасцю i СМI, абмяркоўваць спрэчныя пытаннi, на мой погляд, лепшая, чым імкненне схавацца ад iх. Бо за прамую i шчырую размову цяжка лiчыць сход 24 сакавiка, гаворыць аўтар пiсьма да нас Васiль Вiльтоўскi. Ён нават прыдумаў тэрмiн — "бульдозерная дыпламатыя". Бо спачатку запусцiлi бульдозеры на пляцоўку, пасеялi недавер, а затым запрасiлi на сход. А што перашкаджала зрабiць наадварот — спачатку прэзентаваць праект "зацiкаўленым" жыхарам суседнiх дамоў, выкласцi сваю пазiцыю, пагутарыць i параiцца з людзьмi, выслухаць iх меркаваннi, як гаворыцца, атрымаць зваротную сувязь. Гусеў, Вiльтоўскi i многiя iншыя "зацiкаўленыя" выступаюць за адкрыты, канструктыўны i вынiковы дыялог гарадскiх уладаў з насельнiцтвам. А яго пакуль няма.

Пра вельмi паказальную дэталь таго сходу паведамiў у пiсьме Вiльтоўскi ў пацвярджэнне свайго тэзiса аб "адсутнасцi ўзаемапаразумення памiж уладай i грамадзянамi па важных аспектах горадабудаўнiцтва". Васiль Антонавiч узгадаў, як на сходзе начальнiк аддзела Жураўлёў скардзiўся прысутным на тое, што ў Мiнску штогод праходзяць працэдуру ўзгаднення каля 500 праектаў новых збудаванняў i амаль па кожным жыхары суседнiх дамоў пiшуць скаргi. Факт цiкавы ў розных адносiнах. Няўжо ў Мiнску такое цьмянае, несвядомае, эгаiстычнае i надзвычай варожае прагрэсу насельнiцтва, якое далей свайго носа нiчога не хоча бачыць? Няўжо скандалы пасля няўдалай спробы выселiць жыхароў дома адной з цэнтральных вулiц горада — iмя К. Маркса, канфлiкты вакол будаўнiцтва аўтазаправак каля жылых дамоў цi са зносам вялiкай аўтастаянкi пад будаўнiцтва жылых дамоў непадалёк ад праспекта газеты "Правда" ўзнiкаюць выключна па вiне мiнчан?

А ўважлiва паслухаць людзей заўсёды карысна. Мне, напрыклад, здаецца слушнай аргументацыя прафесара, доктара навук Гусева. Да заходняй моды на хмарачосы ён ставiцца скептычна. У свой час Анатоль Дзмiтрыевiч працаваў па квоце Беларусi ў сакратарыяце ААН у Нью-Йорку, за час дыпламатычнай кар’еры наведаў шмат iншых вялiкiх гарадоў свету. I на свае вочы бачыў, што ўсюды месца пад узвядзенне хмарачосаў выбiралася з вялiкай дакладнасцю. У Нью-Йорку, якi ён няблага ведае, велiзарныя гмахi пабудаваны пераважна толькi на востраве Манхэтан, якi з’яўляецца суцэльнай каменнай плiтой. А вось на месцы сквера некалi была балоцiстая глеба, а пад "Кiтайскай сцяной", кажуць, залягаюць плывуны. Чаму ж тады прасядае фундамент гэтага дома, а ў кватэрах па сценах узнiкаюць трэшчыны? А хто будзе будаваць цэнтр, цi знойдуцца ў краiне спецыялiсты адпаведнай квалiфiкацыi? Дарэчы, па словах таго ж П. Падзiлы, узнiклi цяжкасцi з выбарам падрадных арганiзацый. Акрамя гэтага, трэба будзе зрабiць макет цэнтра ў маштабе 1:10 i "прадуць" яго ў аэрадынамiчнай трубе. А iх у Расii толькi дзве, яшчэ ёсць у Германii, Канадзе. Давядзецца некуды везцi макет.

Хмарачосы ў мiнскiм небе — з’ява пакуль унiкальная. Спрэчкi на тэму iх мэтазгоднасцi i месца пабудовы аб’ектыўныя i зразумелыя. З аднаго боку, чаму б на свабодным месцы не ўзвесцi што-небудзь гэткае прыгожае i сучаснае, арыгiнальнае, напрыклад, той жа бiзнэс-цэнтр па вулiцы М. Танка. Каб i карысць гораду была, i радавала вока мiнчан i гасцей сталiцы. Але з iншага боку, пачатак рэалiзацыi першага ў гiсторыi краiны такога вялiкага i незвычайнага камерцыйнага праекта, натуральна, выклiкаў пытаннi ў тысяч людзей, асаблiва тых, хто жыве побач. Iм, як зазначае А. Гусеў, вельмi цiкава ведаць, у чым заключаецца аб’ектыўная неабходнасць узводзiць комплекс хмарачосаў у самым цэнтры трох iнтэнсiўных транспартных магiстраляў i ў густанаселеным месцы, якiя гарантыi бяспекi?

Я далёкi ад намеру вучыць гарадскiя ўлады, як iм, што i дзе будаваць, але як жыхар Мiнска маю права выказаць свой пункт погляду на архiтэктурныя пераўтварэннi сталiцы. Узвядзенне бiзнэс-цэнтра мне не здаецца да канца ўзважаным рашэннем. Можа спачатку лепш было б паглядзець, як будзе рэалiзоўвацца беспрэцэдэнтны для Беларусi i ўжо разрэкламаваны "Iтэрай" праект па ўзвядзеннi на месцы аэрапорта Мiнск-1 дзелавога цэнтра сталiцы? Па даных маскоўскiх крынiц, ён будзе ў некалькi разоў большым за аналагiчны "Масква-сiцi". Дай Бог паспяхова справiцца з такiм каласальным аб’ёмам работ. Акрамя гэтага, нешта я не чуў супярэчанняў наконт "Мiнск-сiцi".

Леанiд Лахманенка
Звязда

Поиск по сайту



Опрос
Для Вас Минск - это...

Город, где я родился
Город, куда меня занесла судьба
Я не из Минска, меня просто сюда занесло. :)



Результаты

Ответов 1609




                                                                                                                                                                          © 2004-2010. Твоя столица - Минск.