Меню
· На главную
· Коротко о Минске
· Историческая хронология
· Online-карта Минска
· Минск на сленге
· Топонимика Минска
· Переименования
· Стихотворения о Минске
· Генеральный план Минска
· Каталог ссылок
· Связь с нами
· О проекте
· Реклама на сайте

Полезное
Нет данных

Смотрите также

· Доска объявлений · Телефонный справочник Минска

Интересное в сети
Нет данных

Погода в Минске


 : "Гісторыя Беларусі” знікне са школьнай праграмы    [2008-05-16 17:23:06]
Курс "Гiсторыi Беларусi" ў нашых школах выкладацца больш не будзе. Гэта чарговы лагiчны крок пасля таго, як прадмет пачалi выкладаць па-руску. У праекце вучэбнага плана на наступны год напiсана проста - "гiсторыя". Для новага прадмета рыхтуецца i адмысловы падручнiк.

Такую iнфармацыю пацвердзiла Еўрарадыё намеснiца начальнiка упраўлення агульнай сярэдняй адукацыi Мiнадукацыi Валянцiна Маеўская. Па словах чыноўнiцы, цяпер працуе мiжведамасная камiсiя, якая абмяркоўвае пытанне пра аб"яднанне двух прадметаў з новага навучальнага года:

"Адно з пытанняў - гэта зацвярджэнне вучэбнага плана, у якiм гэты прадмет будзе называцца "Гiсторыя". Ну, ён будзе складацца з двух частак. I выдзяляецца дзве гадзiны. Адна гадзiна на гiсторыю Беларусi, другая - на сусветную гiсторыю. I так, як было, так i застаецца. Проста ў вучэбным плане ён будзе называцца "Гiсторыя".

Новы вучэбны план стане дадаткам да дэкрэту аб пераходзе на 11-гадовы тэрмiн навучання ў школах. Пра гэта Еўрарадыё расказаў старшыня камiсii па адукацыi, культуры, навуцы i навукова-тэхнiчным прагрэсе Палаты прадстаўнiкоў Уладзiмiр Здановiч. План "задавальняе усiх". А колькi дакладна гадзiнаў будзе адведзена на гiсторыю Беларусi ў агульным курсе гiсторыi, Здановiч не ведае:

"Я не ведаю, тут проста напiсана "гiсторыя", таму тут я не магу растлумачыць цi то будзе гiсторыя сярэднiх вякоў… i колькi гадзiнаў на гiсторыю Беларусi. Проста напiсана слова "гiсторыя". У прынцыпе, калi мы ўчора абмяркоўвалi план, то ён задаволiў усiх".

Закрануць змены нават старэйшыя класы, якiя ў сувязi з пераходам на 11-годку, школу будуць заканчваць у "экстрэмальных умовах"

Здановiч: "Нават у пераходным тыповым вучэбным плане для тых 9-10 класаў, якiя знаходзяцца цяпер у школе, i якiя будуць у такiм экстрэмальным рэжыме заканчваць школу, нават у iх напiсана гiсторыя 2 гадзiны".

Настаўнiца гiсторыi мiнскай Гiмназii №12 Вольга Шаўцова пра надыходзячыя змены ведае. Кажа, што нiбыта нават iснуе адмысловы падручнiк для новага прадмета. Праўда рыхтаваўся ён пад 12-годку:

"Я пра гэта чула, я ведаю, што ёсць падручнiкi, iх ужо падрыхтавалi. I там гiсторыя iдзе як iнтэграцыйны курс. Гэта значыць, што ў адным падручнiку паслядоўна будзе выкладацца гiсторыя сусветная…. ну i гiсторыя Беларусi, калi гэтыя працэсы ахоплiваюць нашу тэрыторыю. Падручнiк будзе адзiн, але ён быў падрыхтаваны для 12-гадовай школы. Што будзе цяпер з пачатку верасня, я не ведаю".

Вольга Шаўцова расказвае, што з настаўнiкамi гiсторыi наконт аб"яднання двух прадметаў нiхто не раiўся. Але, магчыма, гэта i добрая iдэя, калi б толькi рабiлася трошкi па-iншаму — настаўнiкi былi супраць выкладання гiсторыi роднай краiны па-руску:

"У нас не пыталiся пра тое, цi трэба аб"ядноўваць гэтыя курсы. Тым не менш многiя былi згодныя, але не ў такiм ракурсе. Мы, напрыклад, былi супраць таго, каб гiсторыя Беларусi выкладалася на рускай мове. Настаўнiкi гiсторыi ўсё ж такi выступаюць за тое, каб гiсторыя Беларусi выкладалася на роднай мове".

Не зразумела, чаму i каму ўсё ж такi спатрэбiлася аб"яднаць "Сусветную гiсторыю" з "Гiсторыяй Беларусi". Настаўнiкi i надалей маглi выкладаць гiсторыю нашай краiны "комплексна". Як тое рабiла Вольга Шаўцова. Без агульнага падручнiка:

"Наогул гэта такi культурна-цывiлiзацыйны падыход. З гэтага пункту гледжання, гэта абсалютна правiльна. Я, напрыклад, у любым выпадку працую сiнхронна, хоць i не па iнтэграцыйным падручнiку. Я даю курс "сусветкi" i пасля разглядаю, якiя працэсы адбывалiся ў Беларусi, i як гiсторыя сусветная паўплывала на гэтыя працэсы ў нашай краiне".

Вядомы пiсьменнiк i гiсторык Уладзiмiр Арлоў называе такi крок спробай ператварыць нашу гiсторыю з тысячагадовай у вельмi кароткую. Не выключае ён i таго, што чыноўнiкi пойдуць на скарачэнне гадзiнаў, адведзеных на гiсторыю Беларусi:

"Гiстарычная памяць - гэта вялiкая стваральная сiла, i гэта выдатна разумее любая ўлада. Ну, а наша ўлада гэтай сiлы папросту баiцца. Мы ўжо не першы год назiраем спробы ператварыць нашу гiсторыю з тысячагадовай ў гiсторыю вельмi кароткую, якая пачынаецца можа толькi ў 20-м стагоддзi. Гэта чарговы крок. Мы з"яўляемся сведкамi рэдагавання гiсторыi, якую падпарадкоўваюць iдэалагiчным нормам. Не выключана, што будуць скарачаць гадзiны…"

Адзначу, што аб"яднанне гiсторыi Беларусi з сусветнай гiсторыяй - з"ява не новая. Гэты крок вяртае нас у савецкiя часы. Калi iснаваў толькi адзiн прадмет "Гiсторыя", i выкладаўся па-руску.

Наста Iгнатовiч
Еўрапейскае радыё для Беларусі

Поиск по сайту



Опрос
Для Вас Минск - это...

Город, где я родился
Город, куда меня занесла судьба
Я не из Минска, меня просто сюда занесло. :)



Результаты

Ответов 1609




                                                                                                                                                                          © 2004-2010. Твоя столица - Минск.