Меню
· На главную
· Коротко о Минске
· Историческая хронология
· Online-карта Минска
· Минск на сленге
· Топонимика Минска
· Переименования
· Стихотворения о Минске
· Генеральный план Минска
· Каталог ссылок
· Связь с нами
· О проекте
· Реклама на сайте

Полезное
Нет данных

Смотрите также

· Доска объявлений · Телефонный справочник Минска

Интересное в сети
Нет данных

Погода в Минске


 : Лявон Баршчэўскі: "Пагоня" зноў стане дзяржаўным сімвалам    [2008-05-24 17:09:20]
Бел-чырвона-белы сцяг і герб "Пагоня" рана ці позна зноў стануць дзяржаўнымі сімваламі. Такую думку выказаў старшыня Партыі БНФ Лявон Баршчэўскі 23 мая ў Мінску на пасяджэнні маладзёжнага дыскусійнага клуба "Як вярнуць "Пагоню".

"Беларусь чакае змена ўлады, але не па стандартным сцэнарыі ў выглядзе выбараў. Сцэнарыі будуць іншыя. І аўтаматычна са зменай улады бел-чырвона-белы сцяг і герб "Пагоня" вернуцца ў якасці дзяржаўных сімвалаў", — лічыць Л.Баршчэўскі.

У якасці прыкладу палітык прывёў Румынію: з падзеннем рэжыму Чаушэску краіна вярнулася да гістарычных сімвалаў, "якія пасля засталося толькі ўзаконіць", і Грузію, якая вярнулася пасля "рэвалюцыі ружаў" да гістарычнага сцяга.

Дэпутат Вярхоўнага Савета 12-га склікання Л.Баршчэўскі абвергнуў заявы аб тым, што ў 1991 годзе бел-чырвона-белы сцяг у якасці новага сімвала дзяржавы ў Авальную залу ўнёс Аляксандр Лукашэнка. "25 жніўня 1991 года ў Авальную залу бел-чырвона-белы сцяг унёс касманаўт Уладзімір Кавалёнак. Ён проста ішоў у парламент, і ў гэты час перад парламентам праходзілі мітынгі. Ён банальна ўзяў у аднаго з удзельнікаў мітынгу гэты сцяг і панёс яго ў залу пасяджэнняў. Усе іншыя ўдзельнікі гэтага "шэсця", у тым ліку Аляксандр Лукашэнка, прыстроіліся і ішлі за ім", — сказаў Л.Баршчэўскі.

Дыскусійны клуб быў заснаваны ў 2003 годзе маладзёжным крылом Партыі БНФ. Ён рэгулярна праводзіць дыскусіі на актуальныя эканамічныя, грамадскія і культурныя тэмы. Сяргей Пульша

БелаПАН

Поиск по сайту



Опрос
Для Вас Минск - это...

Город, где я родился
Город, куда меня занесла судьба
Я не из Минска, меня просто сюда занесло. :)



Результаты

Ответов 1609




                                                                                                                                                                          © 2004-2010. Твоя столица - Минск.