Меню
· На главную
· Коротко о Минске
· Историческая хронология
· Online-карта Минска
· Минск на сленге
· Топонимика Минска
· Переименования
· Стихотворения о Минске
· Генеральный план Минска
· Каталог ссылок
· Связь с нами
· О проекте
· Реклама на сайте

Полезное
Нет данных

Смотрите также

· Доска объявлений · Телефонный справочник Минска

Интересное в сети
Нет данных

Погода в Минске


 : Оперны тэатр гатовы прыняць “Рок-каранацыю”    [2008-05-28 11:10:48]
Пры чым не толькi галоўны Рок-канцэрт Беларусi, але i прэзентацыю новага альбому Палiны Смолавай.

Нядаўна Палiна Смолава ў iнтэрв"ю Еўрарадыё паведамiла, што плануе зрабiць прэзентацыю свайго новага альбому, над якiм зараз працуе ў Маскве, у Нацыянальным акадэмiчным Вялiкiм тэатры оперы i балета.

Палiна Смолава: "Я ведаю, што ён у канцы года адчыняецца, вось мы яго i абновiм".

Еўрарадыё звярнулася да дырэктара Опернага тэатру Валерыя Гедройца, якi пакуль нiчога не чуў пра зорныя планы:

Валеры Гедройц: "Гэтую iнфармацыю я ад вас чую ўпершыню. Такой прапановы не было i нiчога не абмяркоўвалася".

Не чуў нiчога Валерый Гедройц i пра заяву Юрыя Цыбiна аб правядзеннi ў ягоным тэатры наступнай "Рок-каранацыi":

Валеры Гедройц: "На здароўе! Няхай плануюць. Можа i будзем абмяркоўваць. Аднак пакуль гэтых прапаноў да нас не паступала".

Iдэя правядзення вялiкага рок-фэсту на сцэне Тэатру оперы i балета не падаецца яго дырэктару дзiўнай:

Валерый Гедройц: "Зараз такi свет разнастайны. Столькi цiкавых i разнастайных праектаў. Можна будзе, хутчэй за ўсё, абмеркаваць гэта. Аднак, пакуль мы нават i не пачыналi".

Пакуль жа ў Оперным ва ўсю iдзе праца па рэканструкцыi. Дарэчы, здаць яго да конца гэтага году нiяк не атрымаецца. Па словах Валерыя Гедройца для гледачоў тэатр зможа адчынiць свае дзверы толькi ў сакавiку будучага году:

Валеры Гедройц: "Мы плануем, што будаўнiкi скончаць працу да студзеня настунага года, а ў сакавiку мы адкрыемся якiм-небудзь канцэртам сумесным цi балетам, цi спектаклем".

Аляксандра Чалей
Еўрапейскае радыё для Беларусі

Поиск по сайту



Опрос
Для Вас Минск - это...

Город, где я родился
Город, куда меня занесла судьба
Я не из Минска, меня просто сюда занесло. :)



Результаты

Ответов 1609




                                                                                                                                                                          © 2004-2010. Твоя столица - Минск.