Меню
· На главную
· Коротко о Минске
· Историческая хронология
· Online-карта Минска
· Минск на сленге
· Топонимика Минска
· Переименования
· Стихотворения о Минске
· Генеральный план Минска
· Каталог ссылок
· Связь с нами
· О проекте
· Реклама на сайте

Полезное
Нет данных

Смотрите также

· Доска объявлений · Телефонный справочник Минска

Интересное в сети
Нет данных

Погода в Минске


 : У Жыровічах узмацнілі дрэс-кантроль    [2008-05-28 11:33:47]
У Дзень праслаўленьня Жыровiцкай iконы Божай Мацi, якi штогод адбываецца ў траўнi, пачалi дзейнiчаць больш строгiя правiлы паводзiнаў у Жыровiцкiм кляштары.

У прыватнасьцi, усе прадстаўнiкi турыстычных фiрмаў атрымалi пiсьмовае папярэджаньне, што арганiзатары экскурсiй "мусяць паважаць традыцыi кляштару".

Цяпер там жывуць 35 манахаў. Каб не трывожыць iх, у кляштары забароненыя фота i вiдэа - здымкi. Патрабуецца выключаць мабiльныя тэлефоны. Мужчыны абавязаныя здымаць шапкi, а жанчыны пакрыць галаву хустай.

Яшчэ адзiн напамiнак: "Пры фармiраваньнi групы да сьвятой крынiцы трэба папярэджваць наведвальнiкаў, што мужчынам належыць узяць з сабой майткi, жанчынам - сарочку. Пажадана, каб гэтыя рэчы былi новыя".

Сьвятары тлумачаць, што майткi i сарочку можна будзе браць у iншыя паездкi па сьвятых месцах, а ў выпадку недамаганьня апранаць дома.

У гутарках з манахамi высьвятляецца: наведнiкi мусяць прызвычайвацца да больш строгiх паводзiнаў. Да прыкладу, пустэльнiк Рыгор Труднiк, якi ўжо пяць гадоў ахоўвае збудаваньнi ля сьвятой крынiцы, пакрыквае на некаторых турыстаў. Труднiк - высокi мужчына, твар яго густа аблеплены сiвой барадой, за патылiцай - хвост, перацягнуты гумкай. "Як крыкне, то задрыжыш", - кажа адзiн з наведнiкаў. I ён жа тлумачыць, што дзякуючы пустэльнiку Рыгору нарэшце супакоiлiся разбуральнiкi сядзiбы, якая была збудаваная яшчэ панам Аляксандрам Солтысам.

Солтыс, нагадаю, першым у 1470 годзе атрымаў цудадзейны абраз з рук пастухоў. Далёка ў лесе яны заўважылi густую крону дзiчкi-грушу, а ўнутры яе - сьвятло. Калi дабралiся туды, то выявiлi маленькi абраз.

Пра гэта наведнiкам расказвае Iнак Мiкалай. Сама выява Божай Мацi адлюстраваная на маленькiм, памерамi ў дзiцячую далоньку, кавалку гранiту. Часам ад абраза зыходзiць вельмi прыемны водар.

Сёлета на сэмiнары ў Жыровiчах архiмандрыт Венiямiн паведамiў, што Сьвята-Усьпенскi мужчынскi кляштар ужо наведалi больш як 20 тысяч чалавек.

- Па вынiках году колькасьць паломнiкаў дасягне 60 тысяч, - мяркуе сьвятар.

Архiмандрыт лiчыць, што, верагодна, давядзецца скарачаць час на кожную экскурсiю, якi цяпер займае амаль адну гадзiну. Яшчэ адзiн варыянт - ствараць ўмовы, каб экскурсанты маглi заначаваць.

- У нас ёсьць ужо праект будаўнiцтва Дома паломнiкаў на 100 месцаў, - дадае сьвятар.

Нагадаю, на сёньня архiтэктурны комплекс Жыровiцкага Сьвята-Усьпенскага кляштару - гэта пяць храмаў, кожны зь якiх мае сваю гiсторыю. Тут жа месьцiцца духоўная сэмiнарыя, кельлi, а таксама крынiца й купальня. Сьвятую ваду людзi набiраюць самi i безь якiх-небудзь абмежаваньняў, па сумленьнi. Групы ў купальню набiраюцца з чаргi. Тут забаронена курыць, расьпiваць сьпiртное, крычаць, сьмяяцца, заляцацца да ўпадабаных.

Усе госьцi запрашаюцца наведаць музэй царкоўнага мастацтва, якi знаходзiцца ў будынку Жыровiцкага аграрна-тэхнiчнага каледжу насупраць кляштару. Пакуль кошт уваходу складае тысячу рублёў, для дзяцей i студэнтаў - 500.

Галiна Баравая
BulletinOnline

Поиск по сайту



Опрос
Для Вас Минск - это...

Город, где я родился
Город, куда меня занесла судьба
Я не из Минска, меня просто сюда занесло. :)



Результаты

Ответов 1609




                                                                                                                                                                          © 2004-2010. Твоя столица - Минск.