Меню
· На главную
· Коротко о Минске
· Историческая хронология
· Online-карта Минска
· Минск на сленге
· Топонимика Минска
· Переименования
· Стихотворения о Минске
· Генеральный план Минска
· Каталог ссылок
· Связь с нами
· О проекте
· Реклама на сайте

Полезное
Нет данных

Смотрите также

· Доска объявлений · Телефонный справочник Минска

Интересное в сети
Нет данных

Погода в Минске


 : "Карта беларуса" нічога не дасць?    [2008-06-02 04:11:28]
Спадзеючыся на вялікія інвестыцыі ў беларускую эканоміку з боку нашых замежных суайчыннікаў, урад Беларусі плануе ўжо ў ліпені зацвердзіць Закон “Аб суайчынніках”, ці, інакш кажучы, “карту беларуса”. Пры гэтым беларусам звычайным, не інвестарам, ніякай падтрымкі, ільготаў і прэферэнцый радзіма не абяцае. Як стала вядома Еўрарадыё, скараціць дыстанцыю, якую ўтрымліваюць замежныя беларусы з існуючай на радзіме ўладай, “карта беларуса” не дапаможа.

Як паведаміў Еўрарадыё намеснік упаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцяў Уладзімір Ламека, распрацоўшчыкі новага закона пакуль не вызначыліся, каго лічыць суайчыннікам.

Уладзімір Ламека: “Ёсць беларусы выхадцы са Смаленшчыны, з Віленшчыны. І куды ён будзе сябе пазіцыянаваць? Калі беларус, але радзіма яго Беласточчына, ёсць і такія беларусы? Напэўна, ён у Польшчу паедзе, дзе яго этнічная радзіма і карані продкаў. А куды дзяваць паляка, яўрэя, татарына, якія 600 гадоў тут жывуць? Латышы, літоўцы… Але іх карані адсюль, што іх адкінуць і сказаць, каб ехалі ў Літву? Яны хочуць на гістарычную радзіму і лічаць, што яна тут. Мы прыдумалі такі тэрмін “суайчыннікі” - хто пазіцыянуе сябе з гэтай зямлёй, чыя тут гістарычная радзіма продкаў. Тут шмат нюансаў, якую даць канчатковую фармулёўку суайчынніка. Напэўна, у межах сённяшняга фармавання Беларусі і яе сённяшніх геаграфічных межаў”.

Па яго словах, беларускія чыноўнікі разлічваюць, у першую чаргу, на добрыя інвестыцыі ў беларускую эканоміку, на тое, што закон дапаможа ім атрымліваць грошы ад беларускай дыяспары.

Уладзімір Ламека: “Каб суайчыннікі не толькі хацелі на гістарычную радзіму вярнуцца, але мы разлічваем на іх падказкі ў планах інвестыцый, на іх эканамічныя сувязі, на добрыя інвестыцыі і добрую працу ў плане стварэння станоўчага іміджу сваёй краіне далёка за яе межамі. Гэта таксама вельмі важна”.

На жаль, па словах Ул.Ламекі, з гэтым законам звязваюць у першую чаргу матэрыяльную падтрымку з боку этнічнай радзімы.

Уладзімір Ламека: “Мы пралічылі, што яны ў першую чаргу хочуць: паслабленне візавага рэжыму аж да адмены, ільготы на атрыманне жылля, адукацыі і г.д. Гэта няправільна, і мы будзем ставіць роўныя ўмовы для ўсіх. Мы не такія багатыя, каб гэтым падарваць сваю эканоміку. Наадварот. Нейкія льготы, усё ж будуць, бо для чаго тады гэтая карта?”

Паколькі гэта будзе не “карта беларуса”, а Закон “Аб суайчынніках”, то патрабаваць ад жадаючых афіцыйна пацвердзіць наяўнасць сваіх каранёў на гэтай зямлі, ведання беларускай мовы, па словах чыноўніка, не будуць. Затое будуць правяраць на наяўнасць крымінальнага мінулага.

Па звестках Еўрарадыё, па-за межамі Беларусі пражывае каля 3,5 млн. суайчыннікаў — выхадцаў з Беларусі. У тым ліку каля 1 млн. жыве ў Канадзе і ЗША, 870 тыс. — у Расіі, 300 тыс. — ва Украіне, 130 тыс. — у Ізраілі. Сярод іх, па словах старшыні Рады міжнароднага грамадскага аб’яднання “Згуртаванне беларусаў свету “Бацькаўшчына” Алены Макоўскай, шмат багатых людзей. Але, па яе словах, спадзяванні на інвестыцыі не павінны стаяць на першым месцы ў законе “Аб суайчынніках”.

Алена Макоўская: “Што тычыцца таго, што гэты закон прыцягне інвестыцыі, то гэта, выбачайце, сфера Міністэрства эканомікі! І ён мусіць разглядацца як частка аб інвестыцыйным клімаце ў Беларусі. Сёння, каб ствараць нармальныя ўмовы для інвестыцый, павінен быць нармальны клімат. А гэта крыху супярэчыць дзяржаўнай ідэалогіі, таму што фактычна дазваляе існаванне незалежнага прыватнага бізнесу ў Беларусі. Заможныя беларусы ёсць па ўсім свеце, і яны трымаюць дыстанцыю ад Беларусі. Я мяркую, што пры пэўных спрыяльных абставінах і стварэнні ім спрыяльных умоў, яны б працавалі ў Беларусі. Але гэтая “карта” не ім у першую чаргу патрэбна”.

Патлумачыла яна, і што павінна быць закладзена ў першую чаргу ў такім законе.

Алена Макоўская: “Для таго, каб звярнуцца да суайчыннікаў па нешта, мы павінны паказаць, што мы гатовыя зрабіць для суайчыннікаў нешта. Што мы афіцыйна прызнаем факт іх існавання і іх статус. Паказваем, што яны нам патрэбныя незалежна ад іх палітычных поглядаў. І што мы гатовы зрабіць, каб яны маглі рэалізоўваць свае грамадскія і культурныя задачы і мэты. І гэтым падцягваць іх да супрацоўніцтва ў Беларусі. Каб яны нам стваралі вонкавы імідж краіны ў свеце”.

Да таго ж, па словах старшыні “Бацькаўшчыны”, размова аб з’яўленні ў Беларусі закона накшталт таго, што нібыта распрацоўваецца цяпер, ідуць ужо сем гадоў. І кожны год яго абяцаюць прыняць. Таксама, гаворыць яна, усё можа скончыцца і гэтым разам.
Еўрапейскае радыё для Беларусі

Поиск по сайту



Опрос
Для Вас Минск - это...

Город, где я родился
Город, куда меня занесла судьба
Я не из Минска, меня просто сюда занесло. :)



Результаты

Ответов 1608




                                                                                                                                                                          © 2004-2010. Твоя столица - Минск.