Меню
· На главную
· Коротко о Минске
· Историческая хронология
· Online-карта Минска
· Минск на сленге
· Топонимика Минска
· Переименования
· Стихотворения о Минске
· Генеральный план Минска
· Каталог ссылок
· Связь с нами
· О проекте
· Реклама на сайте

Полезное
Нет данных

Смотрите также

· Доска объявлений · Телефонный справочник Минска

Интересное в сети
Нет данных

Погода в Минске


 : Купалаўскі парк пад пагрозаю знішчэння    [2008-06-05 14:45:54]
Беларускае рэспубліканскае таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры забіла трывогу: пад пагрозаю знішчэння апынуўся адзін з унікальных паркавых ансамбляў у цэнтры Мінску - Парк імя Янкі Купалы з музеем і помнікам.

Прычыны занепакоенасці нашай праграме паведаміў кіраўнік Таварыства Антон Астаповіч, у рукі якога трапілі даволі цікавыя афіцыйныя дакументы:

“Гэта копія рашэння Мінскага гарвыканкама, выпіска з пратаколу навукова-метадычнае рады па пытаннях гісторыка-культурнае спадчыны, нават ёсць на руках копія генплана гэтага аб’екта - за музеем Янкі Купалы ў Парку Янкі Купалы будуць высякацца дрэвы, і там плануецца пабудаваць рэстаран на сто пасадачных месцаў.

Усе гэтыя рашэнні прымаліся без уліку меркаванняў Леаніда Левіна і спадара Градава, якія з’яўляліся аўтарамі рэканструкцыі Купалаўскага парку; гэта зроблена насуперак прынцыповай пазіцыі “Зелянбуда”, які рэзка выступіў супраць гэтага праекту. Увогуле Купалаўскі парк - гэта гісторыка-культурны аб’ект, гэта каштоўнасць другой катэгорыі. Міністэрства культуры, нягледзячы на гэта, узгядняе. І не проста будзе руйнавацца гісторыка-культурная каштоўнасць - высечка дрэваў, арганізацыя тэхнічных праездаў, але будзе фрагментарна ліквідавацца і вось гэтая літая 50-х гадоў мінулага стагоддзя чыгунная агароджа”.

Адмоўныя наступствы

На думку Антона Астаповіча, будаўніцтва рэстарацыі будзе мець шматлікія адмоўныя наступствы, у тым ліку і экалагічныя:

“Гэта ж зялёны куток у цэнтры горада. Згодна з распрацоўваемым ужо праектам, павінная быць прымусовая адкачка грунтовых водаў. Гэта прывядзе да паніжэння іх узроўня і да хваробаў і ўсыхання ўсяго парку. А менавіта ў тым куточку - папуляцыя соек і папуляцыя вавёрак, таксама ўсё гэта будзе знішчана.

Тут яшчэ прысутнічае і маральны аспект: музей, фантан, помнік, і тут побач - прабачце мяне, п’яная забягалаўка там, дзе дзеці гуляюць. І закон парушаны, і мараль парушана. Таварыства зараз працуе над гэтым пытаннем, ужо гатовы тэкст ліста на імя прэзідэнта, які пойдзе не ад імя Таварыства, а подпісы будуць збірацца сярод мінскай інтэлігенцыі, а Таварыства непасрэдна будзе звяртацца ў кантрольна-рэвізійныя і праваахоўныя органы, ну і таксама на імя прэзідэнта з пазначэннем гэтай праблемы, каб навялі нармальны парадак, таму што чарговы гісторыка-культурны аб’ект, унікальны ландшафтны аб’ект у цэнтры Мінску пад пагрозай поўнага знішчэння”.

Нямецкая хваля

Поиск по сайту



Опрос
Для Вас Минск - это...

Город, где я родился
Город, куда меня занесла судьба
Я не из Минска, меня просто сюда занесло. :)



Результаты

Ответов 1608




                                                                                                                                                                          © 2004-2010. Твоя столица - Минск.