|
: Літоўцы пабудуюць у Мінску Цэнтр адпачынку |
[2008-06-27 11:04:14] |
Інвестыцыйная група Гаспадарчага банку Літвы („Ūkio banko investicinė grupė“, ŪBIG) ужо падпісала ў беларускай сталіцы адпаведнае пагадненне.
Паводле папярэдніх падлікаў, інвестыцыі ў праект складуць 250 мільёнаў еўра. Усё фінансаванне літоўскае прадпрыемства ўзяло на сябе. Для ажыццяўлення задумы створана супольная фірма “Stadium”.
Праект забаўляльнага комплекса створаць беларускае прадпрыемства “Белпрампраект” і міжнародная арганізацыя “Pegasus Group”. Яго агульная плошча зойме 30 гектараў. Плануецца, што ў склад Цэнтра адпачынку ўвойдзе футбольны стадыён міжнароднага ўзроўню, разлічаны на 15 тысяч месцаў. Таксама там паўстануць гатэль і гандлёвы цэнтр. Разам з гэтым на тэрыторыі комплекса запланавана захаваць і ўзнавіць парк, разбіць новыя алеі і пляцоўкі для сямейнага адпачынку.
Карыстацца асноўнымі аб’ектамі комплексу можна будзе ў 2010 годзе.
Радыё Рацыя |
|
|