Меню
· На главную
· Коротко о Минске
· Историческая хронология
· Online-карта Минска
· Минск на сленге
· Топонимика Минска
· Переименования
· Стихотворения о Минске
· Генеральный план Минска
· Каталог ссылок
· Связь с нами
· О проекте
· Реклама на сайте

Полезное
Нет данных

Смотрите также

· Доска объявлений · Телефонный справочник Минска

Интересное в сети
Нет данных

Погода в Минске


 : “На будынку бібліятэкі ляжыць веліч нядаўняга часу”    [2008-07-02 10:00:02]
Паэт Леанід Дранько-Майсюк, як і амаль усе, хто вучыліся ў менскіх ВНУ, быў чытачом у былой “ленінцы”.

“Па-сутнасьці ўсе будынкі, якія знаходзяцца ў цэнтры Менску, маюць сваю паэтычную прывабнасьць. Іх нельга чапаць, іх нельга перарабляць, іх нельга перасоўваць зь месца на месца. Я ўжо не кажу пра тое, што іх, крый Божа, ня можна разбураць. Вось менавіта да гэтых слаўных будынкаў належыць і наша бібліятэка, што па вуліцы Чырвонаармейскай. Гэта без ніякага перавелічэньня храм беларускай кнігі, а сам дом уяўляе сабой шэдэўр канструктывізму.

Наша памяць пра гэты дом поўная ўдзячнасьці і павагі, бо ў сьценах гэтай бібліятэкі мы здабывалі тыя веды, якіх не маглі здабыць у сваіх вясковых і местачковых школах. Гэту бібліятэку вельмі любіў Уладзімер Караткевіч. У свой час я марыў пра помнік вялікаму пісьменьніку і думаў, што помнік павінен знаходзіцца ля ўваходу ў гэты слаўны дом. На будынку бібліятэкі ляжыць веліч нядаўняга часу. Беларуская савецкая сацыялістычная рэспубліка паўставала праз архітэктурныя вобразы будынкаў Дому ўраду, Опэрнага тэатру, Акадэміі навук... Сярод гэтых будынкаў самае пачэснае месца займае і будынак бібліятэкі.

Мне будзе вельмі горка, калі гэты дом зьнікне. Сьмерць яго будзе азначаць вялікую страту для нашай гісторыі”.

Радыё Свабода

Поиск по сайту



Опрос
Для Вас Минск - это...

Город, где я родился
Город, куда меня занесла судьба
Я не из Минска, меня просто сюда занесло. :)



Результаты

Ответов 1606




                                                                                                                                                                          © 2004-2010. Твоя столица - Минск.