Меню
· На главную
· Коротко о Минске
· Историческая хронология
· Online-карта Минска
· Минск на сленге
· Топонимика Минска
· Переименования
· Стихотворения о Минске
· Генеральный план Минска
· Каталог ссылок
· Связь с нами
· О проекте
· Реклама на сайте

Полезное
Нет данных

Смотрите также

· Доска объявлений · Телефонный справочник Минска

Интересное в сети
Нет данных

Погода в Минске


 : Рэгістрацыя ў Мінску каштуе, як і раней прапіска – 300 долараў    [2008-09-05 17:42:56]
Як стала вядома Еўрарадыё, сёння атрымаць рэгістрацыю каштуе cтолькі ж, колькі да яе ўвядзення каштавала “купленая” прапіска. І нават працэдура яе атрымання не стала прасцейшай - па-ранейшаму не абысціся без вандровак па кабінетах чыноўнікаў. А ў Дэпартаменце па грамадзянстве і міграцыі прызнаюцца, што рэгістрацыя - гэта проста новая форма ўліку насельніцтва.

Год таму ў Беларусі, наўзамен абавязковай прапіскі, была ўведзена рэгістрацыя па месцы пражывання. Ініцыятары новаўвядзення абяцалі, што гэта значна спросціць жыццё тым, хто ў пошуках лепшай працы пераязджае на новае месца жыхарства. Маўляў, каб ўладкавацца на працу, да прыкладу, у Мінску, не трэба будзе прапісвацца ў сваякоў альбо набываць прапіску. Дастаткова зарэгістравацца на знятай вамі кватэры. Еўрарадыё вырашыла даведацца, наколькі атрымаць рэгістрацыю прасцей, чым прапіску, і ці выгадней гэта па грошах.

Як стала вядома Еўрарадыё, атрымаць рэгістрацыю нават у сваякоў можна толькі ў тым выпадку, калі ў іх кватэры ёсць пэўная колькасць “вольных” метраў жылой плошчы. Але калі яны і ёсць, то на гэтым бюракратычныя забабоны на шляху гастарбайтэра з правінцыі не сканчаюцца. Па словах супрацоўніцы аднаго з мінскіх ЖЭСаў, і гаспадарам кватэры, і чалавеку, якому тыя вырашылі дапамагчы асесці ў сталіцы, давядзецца пабегаць па кабінетах чыноўнікаў.

ЖЭС: “У прысутнасці ўсіх паўналетніх, якія жывуць у той кватэры, куды ён будзе рэгістравацца, з пашпартамі, а таксама ў прысутнасці таго чалавека, які будзе рэгістравацца, з пашпартам у сябе ў ЖЭСе бярэце копію асабістага рахунку. І ўласнік, разам з тым, хто рэгіструецца, едзе заключаць дамову аб здачы-найме жылой плошчы. Потым едзе ў падатковую. І ў апошнюю чаргу - у разлікова-даведачны цэнтр свайго раёна на рэгістрацыю”.

Куды ехаць, каб заключыць тую дамову, залежыць ад формы ўласнасці на кватэру. Гэта можа быць альбо ЖЭС вашага раёна, альбо - раённая адміністрацыя.

А навошта ехаць у падатковую інспекцыю, Еўрарадыё патлумачыла начальніка інспекцыі па падатках і зборах Маскоўскага раёна Мінска Святлана Яцкевіч.

Святлана Яцкевіч: “Складзеная дамова аб здачы-найме перасылаецца нам. Гэта правіла ўстаноўлена Мінгарвыканкамам, але і па ўсёй краіне ёсць падатак за здачу жылога фонду ў наём у залежнасці ад колькасці пакояў. Пастанова наконт гэтага была прынята на сесіі гарвыканкама і гарсавета і дзейнічае яна ўжо каля 10 гадоў”.

Атрымліваецца, што рэгістрацыя - гэта не бясплатнае задавальненне. І сваяку, які вырашыў вам дапамагчы і зарэгістраваў у сваёй кватэры, давядзецца за сваю дабрачыннасць расплачвацца з дзяржавай. Колькі трэба плаціць, па словах начальніцы падатковай інспекцыі, вылічваецца асобна ў кожным канкрэтным выпадку.

Святлана Яцкевіч: “Зацверджаны Мінгарсаветам стаўкі падаткаў, не намі ж! Мы толькі з’яўляемся атрымальнікам, да нас людзі не ходзяць, усё гэта робіцца ў ЖРЭА, у ЖЭСе. Падчас афармлення дамовы робяцца ўсе налічэнні, нам дасылаюць. А потым людзі праз ашчадны банк аплачваюць. Памер выплат складаюць базавыя велічыні. Колькасць базавых велічынь для выплат залежыць ад колькасці пакояў, якія вы будзеце здаваць. Калі адзін пакой здаюць - то адна базавая велічыня, калі два - дзве, тры - тры. Але яшчэ прымяняецца каэфіцыент у залежнасці ад зоны, у якой знаходзіцца кватэра. Карацей, гэта ўсё - стаўкі падаткаў”.

Пазбегнуць выплаты падаткаў немагчыма. Нават калі гаспадар кватэры не збіраецца браць ніякай платы з чалавека, якога ў сябе зарэгістраваў. Альбо калі той чалавек нават і жыць па месцы рэгістрацыі не будзе.

Святлана Яцкевіч: “У пастанове Мінгарсавета не агаворваецца магчымасць здачы жылой плошчы бясплатна. Мінгарсаветам напісана, што падаткі здымаюцца “пры здачы ў наём”. А наём афармляецца дамовай. А бясплатна ці за грошы задаецца жылплошча - у дамове не агаворваецца”.

Па просьбе Еўрарадыё, у бухгалтэрыі аднаго з ЖЭСаў Мінска падлічылі, які падатак трэба будзе плаціць гаспадару кватэры ў раёне вуліцы Чкалава, калі ён зарэгіструе і, згодна з дамовай, здасць у наём адзін пакой. Па ўмове, чалавек гэты не з’яўляецца блізкім сваяком гаспадароў кватэры. Атрымалася - 52 тысячы ў месяц. За год набягае 624 тысячы рублёў. Два гады таму за такія ж грошы (300 долараў) можна было набыць мінскую прапіску.

З просьбай патлумачыць, які сэнс было ўводзіць сістэму рэгістрацыі, калі ні па грошах, ні па спрошчанасці афармлення нічога не выйграецца, Еўрарадыё звярнулася да намесніка начальніка Дэпартамента па грамадзянстве і міграцыі Аляксея Бегуна.

Аляксей Бягун: “Зараз гэта не панацэя ад усіх бед. Практычна, гэта першы крок у Беларусі ў галіне ўліку насельніцтва па месцы жыхарства. Яна дасталася нам, маю на ўвазе прапіску, ад былога СССР. Але ці быў сэнс ад увядзення рэгістрацыі, пакажа час”.

Па яго словах, сённяшняе заканадаўства не пакідае магчымасці ўхіліцца ад выплаты падаткаў. Але ж намеснік начальніка параіў, як пазбавіцца непатрэбных выдаткаў тым, хто па месцы рэгістрацыі насамрэч жыць не будзе, а будзе здымаць кватэру ў іншым месцы і ў іншых людзей.

Аляксей Бягун: “Жыць вы так не жывеце, а па іншым адрасе. Тады я задаю пытанне: “Навошта вам там рэгістравацца і плаціць такія грошы, калі вы можаце на іншых падставах зарэгістравацца там, дзе вы фактычна будзеце знаходзіцца?” Так, гэта будзе часовая рэгістрацыя тэрмінам на 1 год, але яна будзе адлюстроўваць ваша фактычнае месцазнаходжанне. І тут мы падыходзім да таго, каб здымаць кватэру афіцыйна. Гаспадар можа сказаць, што ён здасць вам кватэру, але па рэгістрацыі нічога рабіць не будзе таму, што не хоча плаціць падаткі. Але гэта ж няправільна! Як гэта - кватэру здаюць, а падаткі плаціць не хочуць!”

Такім чынам, зарэгістраваўшыся па месцы рэальнага жыхарства, чалавек пазбягае неабходнасці акрамя платы за кватэру, дзе ён жыве, плаціць падаткі за людзей, у кватэры якіх ён зарэгістраваны. Але, па вялікім рахунку, ніякай выгоды людзям увядзенне рэгістрацыі не прынесла - і грошы трэба плаціць за рэгістрацыю не меншыя, чым за прапіску, і аформіць рэгістрацыю прасцей не стала.

Еўрапейскае радыё для Беларусі

Поиск по сайту



Опрос
Для Вас Минск - это...

Город, где я родился
Город, куда меня занесла судьба
Я не из Минска, меня просто сюда занесло. :)



Результаты

Ответов 1606




                                                                                                                                                                          © 2004-2010. Твоя столица - Минск.