Меню
· На главную
· Коротко о Минске
· Историческая хронология
· Online-карта Минска
· Минск на сленге
· Топонимика Минска
· Переименования
· Стихотворения о Минске
· Генеральный план Минска
· Каталог ссылок
· Связь с нами
· О проекте
· Реклама на сайте

Полезное
Нет данных

Смотрите также

· Доска объявлений · Телефонный справочник Минска

Интересное в сети
Нет данных

Погода в Минске


 : Нацыянальную гiсторыю не пускаюць у Нацыянальную бiблiятэку?    [2005-08-23 19:39:19]
Вонкавае аблiчча галоўнай бiблiятэкi краiны набыло акрэсленыя рысы, але дагэтуль незразумела, як будуць выглядаць яе iнтэр'еры. Гэта тым больш дзiўна, што паставiць тэхнiчнае абсталяванне i зрабiць мастацкае аздабленне будынка трэба да пачатку верасня. Сёння ж, зыходзячы з рэальнай сiтуацыi, гаворка iдзе пра тое, каб паспець на момант урачыстага адкрыцця зрабiць хаця б што-небудзь; развесiць на сценах хаця б частку твораў, прадугледжаных генеральным планам.

Будаўнiцтва Нацыянальнай бiблiятэкi выклiкала сапраўдны ажыятаж у мастакоўскiм асяроддзi. Па-першае, браць удзел у “будоўлi стагоддзя” прэстыжна i ганарова. Па-другое, гэта перспектыва атрымання Дзяржаўнай прэмii. I, нарэшце, не апошняя рэч — грошы. Удзельнiчаюць у афармленнi будынка больш як трыццаць мастакоў, якiя прадстаўляюць усе вiды выяўленчай творчасцi — жывапiс (манументальны i станковы), скульптуру, графiку, дэкаратыўна-прыкладное мастацтва. Адбiралi людзей у гэтую групу без абвяшчэння конкурсу “на замяшчэнне вакантных пасад”. Проста кiраўнiкi творчых секцый Саюза мастакоў прадставiлi ў Мiнiстэрства культуры спiсы тых, хто добра зарэкамендаваў сябе працай па аздобе такiх аб'ектаў, як Палац Рэспублiкi, адбудаваная мiнская ратуша, новыя аўта- i чыгуначны вакзалы сталiцы. I, што таксама немалаважна, здольных працаваць у аўральным рэжыме. Зразумела, што тыя, хто ў гэты спiс не трапiлi, усчынiлi вэрхал з патрабаваннем “празрыстасцi”. Але Мiнiстэрства не звярнула на гэты крык душы нiякай увагi.

Дагэтуль не вызначана фiнансавае пытанне. Нiводны мастак яшчэ не атрымаў нi капейкi, хоць кожная стадыя работы над творам (эскiз, кардон, рабочая мадэль...) на добры лад мусяць своечасова аплачвацца. Нi з кiм не падпiсаны дамовы. Мастакi кажуць, што ўсё трымаецца “на чэсным слове” адказных асоб. Мiнiстр культуры, дарэчы, паводзiць сябе вельмi абачлiва: усе паперы, датычныя аздаблення Нацыянальнай бiблiятэкi, падпiсваюць толькi ягоныя намеснiкi.

Мастакi баяцца, што ў гэтай сiтуацыi можа нечакана адбыцца перагляд усёй канцэпцыi аздаблення будынка. Маўляў, знойдзецца нехта, хто патлумачыць Рыгоравiчу, што сёння ў Еўропе ў модзе голыя сцены, а значыць, нiякiх карцiн, скульптур, графiчных аркушаў не трэба.

На дадзены момант нiбыта вызначылiся толькi з ганарарнай “вiлкай”. Але i гэта зрабiць было няпроста. Напрыклад, рынкавы кошт графiчнага аркуша можа вагацца ад 50 да 200 долараў, у залежнасцi ад ступенi вядомасцi аўтара. Мiж тым прадстаўнiкi гэтага мастацкага цэха хацелi аздобiць сцены новай бiблiятэкi аркушамi коштам, эквiвалентным... 5000 доларам. Прычым адзiн толькi Георгiй Паплаўскi быў гатовы “адшкадаваць” такiх аркушаў 20—30 штук (5000 долараў памножыць на 30...). Зразумела, што ў чыноўнiкаў, далёкiх ад мастацтва, але абавязаных лiчыць дзяржаўную капейку, ад такiх прапаноў ледзь не “паехаў дах”.

Адсутнасць уцямнай культурнiцкай палiтыкi люстэркава адбiлася ў тэматыцы, на якую арыентуюць мастакоў. Гiстарычная канкрэтыка адназначна не ўхваляецца. Нi табе Багушэвiча, Багдановiча, Гусоўскага, Сапегi... Не прайшоў цэнзуры Мiхал Клеафанс Агiнскi. (Адзiнае выключэнне — даўно адлiтая скульптура Францiшка Скарыны перад уваходам.) Нiякiх сюжэтаў, якiя падкрэслiваюць еўрапейскую сутнаць беларускай культуры, еўрапейскi змест беларускай гiсторыi. Усё болей этнаграфiя, прырода ды негеаметрычны абстракцыянiзм...

Пётра ВАСIЛЕЎСКI.
Народная Воля

Поиск по сайту



Опрос
Для Вас Минск - это...

Город, где я родился
Город, куда меня занесла судьба
Я не из Минска, меня просто сюда занесло. :)



Результаты

Ответов 1605




                                                                                                                                                                          © 2004-2010. Твоя столица - Минск.