Меню
· На главную
· Коротко о Минске
· Историческая хронология
· Online-карта Минска
· Минск на сленге
· Топонимика Минска
· Переименования
· Стихотворения о Минске
· Генеральный план Минска
· Каталог ссылок
· Связь с нами
· О проекте
· Реклама на сайте

Полезное
Нет данных

Смотрите также

· Доска объявлений · Телефонный справочник Минска

Интересное в сети
Нет данных

Погода в Минске


 Улады не аддаюць кляштар    [2007-06-04 07:10:24]
28 траўня абаронцы кляштарнага комплексу XVII стагодзьдзя Івона Мацукевіч і Ганна Сіўчык сустрэліся з кіраўніком Менгарвыканкаму Міхаілам Паўлавым. На гэтай сустрэчы актывісткі ад імя вернікаў спрабавалі даведацца пра лёс кляштара і касьцёла бэрнардынаў, якія ўлады плянуюць перабудаваць пад гасьцінічны комплекс. Паводле слоў Івоны Мацукевіч, на сустрэчы Міхаіл Паўлаў заявіў, што «яны — улада і яны вырашаюць, што будуць будаваць і як будуць выкарыстоўваць той ці іншы будынак». Кіраўнік Менгарвыканкаму пацьвердзіў ранейшыя пляны перабудовы кляштару пад гандлёва‑бытавы і гасьцінічны комплексы.
  Читать дальше

 В Беларуси к 2010 году планируется возвести новый центр по художественной гимнастике    [2007-06-03 17:53:35]
Поддержка белорусского спорта не должна носить хаотичный характер, а должна осуществляться в виде масштабных проектов. Об этом заявил 1 июня Президент Республики Беларусь Александр Лукашенко на встрече с тренерами и спортсменами национальной команды Республики Беларусь по художественной гимнастике. «Период хаотичной поддержки уже закончился. Надо переходить к масштабным проектам в гимнастике и во всех видах спорта», - подчеркнул Глава государства. Александр Лукашенко ознакомился с планами по развитию столичного спортивного комплекса «Динамо», на базе которого в 2005 году создан Республиканский центр олимпийской подготовки по художественной гимнастике, а также с выполнением поручений, данных во время предыдущего посещения в ноябре 2003 года.
  Читать дальше

 64% беларусаў хацелі б беларускамоўнага прэзыдэнта    [2007-06-02 05:33:57]
29,7% рэспандэнтаў, апытаных Незалежным інстытутам сацыяльна-эканамічных і палітычных дасьледаваньняў (Літва) лічаць, што кіраўнік Беларусі мусіць па тэлевізіі ці радыё заўсёды выступаць па-беларуску. 34,1% мяркуе, што ён павінен гэта рабіць час ад часу (выступаючы пры пэўных урачыстых нагодах і г.д.), яшчэ 34,3% апытаных ня лічаць ужываньне беларускай мовы абавязковым. З дасьледаваньня цэнтру прафэсара Манаева вынікае, што грамадзяне краіны падзеленыя ў сваіх моўных прыхільнасьцях на тры прыкладна роўныя групы. Адны выступаюць за тое, каб у публічнай палітыцы выкарыстоўвалася найперш беларуская мова, другія хацелі б прынамсі выразнай прысутнасьці роднай мовы, трэцяя ставіцца да моўнае праблемы абыякава. Тым часам дзейны прэзыдэнт краіны не гаворыць па-беларуску. Няма ніводнага беларускамоўнага і сярод дзейных міністраў і дэпутатаў. Наша Ніва
  

 "Бело-красно-белую" молодежь определят в лагеря. Для перевоспитания    [2007-05-31 16:50:09]
Представители белорусских силовых ведомств активно готовятся к летним каникулам. Они планируют серьезно заняться идеологическим воспитанием "трудной" молодежи, создавая на своей базе спортивно-патриотические лагеря. В этом году количество таких учреждений увеличится в 3,5 раза. К "трудным" силовики относят главным образом тех, кто носит бело-красно-белые ленточки и значки "сомнительного содержания". В этом году военным лагерям планируется придать небывало массовый характер. "Мы рассматриваем работу таких лагерей как выполнение важнейшей задачи по воспитанию молодежи и проведению в жизнь идеологии белорусского государства, - заявил начальник отдела пропаганды управления морально-психологического обеспечения Главного управления идеологической работы Министерства обороны Владимир СЧАСТНЫЙ. - В сегодняшних условиях своевременное проведение такого воспитания приобретает все большее значение".
  Читать дальше

 На Нямізе сабраліся сваякі загінулых    [2007-05-30 16:30:13]
Восем гадоў таму, 30 траўня 1999 году, у цісканіне ў падзямельным пераходзе на станцыі мэтро "Няміга" загінулі 53 чалавекі – большасьць дзяўчаты. Моладзь, што прыйшла на сьвята піва да Палацу спорту, ратавалася ў пераходзе ад навальніцы. Пасьля расьсьледаваньня справы суд прызнаў, што вінаватых у трагедыі няма. Сёньня на месцы трагедыі, каля ўваходу ў падземны пераход ля станцыі мэтро “Няміга”, сабраліся блізкія ахвяраў. Памінаньне ахвяраў пачалося ў праваслаўным катэдральным саборы. Пасьля памінальнай службы блізкія загінулых рушылі хросным ходам да месца трагедыі. Малітва адбылася таксама каля помнага знаку трагедыі.
  Читать дальше

 З0 траўня – восьмыя ўгодкі трагедыі на Нямізе    [2007-05-30 01:32:18]
30 траўня 1999 году піўны фэст у цэнтры Менску завяршыўся адной з самых страшных трагедый у навейшай гісторыі Беларусі. Хаваючыся ад дажджу ў пераходзе на станцыі мэтро “Няміга”, у цісканіне загінулі 53 чалавекі, яшчэ больш як 250 пацярпелі. Бальшыня загінулых – маладыя людзі ва ўзросьце ад 14 да 20 гадоў. Сёньня а 9-й раніцы ў Катэдральным саборы ў Менску пройдзе памінальная літургія, хросны ход праз пераход і памінальная ліція на месцы трагедыі. Пасьля бацькі раз'едуцца па могілках, дзе пахаваныя іх дзеці. Бальшыня тых, каму ўдалося цудам уратавацца з таго “пекла”, дагэтуль балюча перажываюць трагедыю. У ёй страцілі сваіх сяброў ці родных – на такія мерапрыемства, як правіла, хадзілі кампаніямі.
  Читать дальше

 Бусьлянкі на цюбяцейках    [2007-05-29 14:15:16]
Не пасьпелі жыхары і госьці сталіцы прызвычаіцца да выгляду рэканструяванай плошчы Незалежнасьці, як яе зноў у найбліжэйшыя месяцы чакаюць зьмены. Самую вялікую плошчу Менску ўпрыгожыць скульптурны дэкор, які ў мастацкім асяродку ўжо пасьпеў выклікаць як памяркоўнае ўхваленьне, так і рэзкую крытыку. Аўтары праекту мастацка‑дэкаратыўнага афармленьня плошчы — трыё скульптараў Алег Купрыянаў, Леанард Пакульніцкі і Алена Хараберуш — яшчэ на «мысьліцельнай» стадыі працы адмовіліся ад фігуратыўнасьці. То бок новых помнікаў пэрсанажам беларускай літаратуры і значным рэальным пэрсаналіям было вырашана не рабіць: невядома як бы яны ўжыліся з манумэнтальным Леніным. Але затое беларускай сымболікі будзе на плошчы багата. Гэтак, на вяршыні цэнтральнага шклянога купала скульптары прапанавалі ўсталяваць чатырохмэтровую кампазыцыю буслоў, якія вылятаюць з бусьлянкі, мэтафарычна зьвітай з кароны дубу, аржаных снапоў і вянка. «Буслы — гэта сымбаль любові да радзімы, — тлумачыць спадарыня Хараберуш, — а таксама гэта сям’я. Можа, гэта і трывіяльна, аднак плошча Незалежнасьці, нягледзячы на яе новы выгляд, зусім не навабуд, таму штось авангарднае было б для яе непрыдатнае».
  Читать дальше

 Разработана программа по подготовке празднования 645-летия великой победы белорусских войск ВКЛ на Синих Водах    [2007-05-27 09:50:55]
Представители общественности разработали программу по подготовке празднования 645-летия победы белорусских войск Великого княжества Литовского под командованием великого князя Альгерда на Синих Водах и освобождения Украины от татар. Как сообщил БелаПАН художник и общественный деятель Микола Купава, создан общественный национальный оргкомитет по подготовке празднования под председательством выдающегося белорусского ученого, доктора исторических наук профессора Анатолия Грицкевича. В программу празднования, которое пройдет в сентябре и декабре 2007 года, включены детская и молодежная художественные выставки, научная конференция, выставка произведений членов Белорусского союза художников, концерт и литературный фестиваль.
  Читать дальше

 «Ты маскаль, ці літвін?»    [2007-05-24 14:41:13]
Калі хтосьці з чытачоў «НН» надумаецца наведацца на Наваградчыну, не абмініце вёску Паплава: будзе цудоўная магчымасьць абнавіць сад, набыць смачнага мёду, альбо проста пасядзець у прыемнай кампаніі. Для гэтага ў вёсцы трэба запытацца, дзе жыве Дзікар. Такая мянушка ў мясцовага мастака і пчаляра Сяргея Емельяновіча. Так вяскоўцы звалі яго дзеда, бо адмовіўся ісьці ў калгас. Емельяновічы жывуць з уласнай гаспадаркі: разводзяць пчолы, вырошчваюць шчэп. Часу на іншае не хапае. Па іх яблыні, ігрушы, сьлівы, вішні з чарэшнямі прыяжджаюць з усёй Беларусі. Аднойчы нават з Масквы чалавек колькі дрэўцаў замаўляў, сьмяецца Юлія. Узяў тым, што добра размаўляў па‑беларуску. Колькі гадоў таму пачалі асвойваць вінаград. Захапленьне садовымі справамі перадалося гаспадару ад дзеда, чыя некалі ўшчэпленая яблыня дагэтуль расьце ў полі.
  Читать дальше

 Дні, калі вырашаецца будучыня нацыі    [2007-05-20 17:32:53]
Мы прывыклі ўжываць гэты выраз напярэдадні выбараў, рэфэрэндумаў ды іншых падобных падзеяў, вынік якіх у паняволенай краіне прадпісаны загадзя і нічога насамрэч не мяняе. Іншыя дні вырашаюць нямала. Напрыклад, тыя, калі бацькі запісваюць дзяцей у школы. Нацыя — гэта папросту штогадовы, штодзённы рэфэрэндум… З 16 траўня адкрываецца набор у пачатковыя школы. Бацькі ў вялікіх гарадах маюць выбар: аддаць дзяцей на беларускамоўнае ці расейскамоўнае навучаньне. У сталіцы прасьцей: тут беларускамоўныя гімназіі і школы ёсьць каля плошчы Якуба Коласа, на Старажоўцы, у Кунцаўшчыне, Серабранцы, Малінаўцы і іншых раёнах. Многія беларускія бацькі і маткі падладжваюць сваё жыцьцё пад магчымасьць аддаць дзяцей між сваіх. Набываюць аўтамабілі, мяняюць графік жыцьця.
  Читать дальше

 Лукашэнка завярнуў праект пабудовы хмарачоса на Кастрычніцкай плошчы?    [2007-05-20 17:32:00]
На гэта ўказвае інфармацыя з сустрэчы кіраўніка дзяржавы з галоўным архітэктарам сталіцы. Сталічныя архітэктары распрацавалі праект пабудовы 34-павярховага гатэля ля Кастрычніцкай плошчы, на вуліцы Інтэрнацыянальнай. Гэты праект актыўна лабіруюць інвэстары. Справа дайшла да падачы праекту на ацэнку чалавеку, які вырашае ўсё - Аляксандру Лукашэнку. Здаецца, арабскім інвэстарам зацікавіць беларускі ўрад удалося, аднак ім прапануюць разьмясьціць гатэль не на самой плошчы, як ім карцела, а непадалёк ад яе. На гэта ўказваюць некаторыя цытаты з паведамленьня прэс-службы А.Лукашэнкі.
  Читать дальше

 Лукашенко поддержал предложение по выносу из столицы аэропорта Минск-1 и авиаремонтного завода    [2007-05-18 11:06:42]
Президент Беларуси Александр Лукашенко в пятницу поддержал предложение о выносе за пределы Минска аэропорта Минск-1 и Минского авиаремонтного завода с последующим строительством на освободившейся территории жилого микрорайона и административно-делового общественного центра с комплексом высотных зданий "Минск-Сити". "При реализации данного проекта необходимо внимательно изучить европейский опыт и темпы строительства таких объектов в мире", - заявил глава государства в пятницу, заслушивая доклад о реализации генерального плана развития белорусской столицы. "Хотелось, чтобы это было построено при нас. Если это можно сделать за 3-3,5 года, значит, это должно быть сделано в этот срок", - отметил белорусский президент.
  Читать дальше

 Некалькі сот чалавек прыйшлі ў сераду да касьцёла Сьв. Язэпа    [2007-05-16 13:41:34]
Штомесячная акцыя салідарнасьці «16» у сераду прайшла пад сьценамі касьцёлу сьвятога Язэпа. Такім чынам моладзь выказвае сваю падтрымку вернікам, якія змагаюцца за вяртаньне храму. Усяго сабралася каля 300 чалавек. Абсалютную большасьць складала моладзь. Былі і маладафронтаўцы, якія 30 траўня паўстануць перад судом. Частка людзей прыехала на акцыю з рэгіёнаў. Нікога з палітыкаў каля касьцёлу не было. Людзі трымалі ў руках сьвечкі, маліліся. За ўсім гэтым уважліва назірала некалькі дзясяткаў прадстаўнікоў спэцслужбаў і АМОНаўцаў. Недалёка стаяў аўтазак, але каго з моладзі ім ужо запалохаеш.
  Читать дальше

 Новая перамога ТБМ    [2007-05-15 18:30:35]
Канстытуцыйны суд прапанаваў кіраўніцтву мінскага гандлёвага цэнтра «Карона» (філіяла ТАА «Тытунь‑інвест») выкарыстоўваць беларускую мову разам з рускай у афармленні прадпрыемства і інфармаванні грамадзян. Пра гэта гаворыцца ў адказе намесніка старшыні Канстытуцыйнага суда Аляксандра Марыскіна на зварот старшыні грамадскага аб’яднання «Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны» Алега Трусава ў сувязі з нежаданнем кіраўніцтва цэнтра «Карона» выкарыстоўваць беларускую мову ў афармленні прадпрыемства. «Супрацоўнікі цэнтра павінны валодаць беларускай мовай у аб’ёме, неабходным для выканання сваіх службовых абавязкаў, інфармавання наведвальнікаў цэнтра аб таварах і паслугах», — гаворыцца ў адказе КС. Паводле слоў А.Марыскіна, Канстытуцыйны суд накіраваў адпаведны ліст кіраўніцтву цэнтра «Карона» з прапановай «па магчымасці выкарыстоўваць беларускую мову разам з рускай, забяспечваючы фактычнае двухмоўе на практыцы».
  Читать дальше

 Чым пагражае фатаграфаваньне ў цэнтры Менску    [2007-05-15 09:36:10]
Адзін знаёмы на мінулым тыдні сфатаграфаваўся на фоне рэзідэнцыі прэзыдэнта. Яна знаходзілася праз дарогу, ды шчодра пералівалася архітэктурнай падсьветкай. Здымак рабіўся каля кіно «Піянэр». Тым ня менш ахоўнік папрасіў падысьці маладых людзей да сябе, ветліва прапанаваў паказаць кадры лічбавіка і выдаліць здымкі на фоне будынку. Потым ён зноў жа ветліва папрасіў прад’явіць дакумэнты і старанна запісаў усе дадзеныя ў блякнот. Ахоўнік быў у форме, але назвацца адмовіўся. Няўжо ў кожным з нас спэцслужбы бачаць патэнцыйнага злачынцу?
  Читать дальше

 12.о5.2оо7 в Минске - традиционная городская игра ОТрыв    [2007-05-11 02:35:37]
В эту субботу улицы нашего Города вновь наполнят весёлые и симпатичные молодые люди с картами и листами разноцветной бумаги в руках. Все они будут куда-то спешить, кто пешком, а кто и на велосипеде. И конечно же, постоянно задавать вопросы случайным прохожим, например, такие: "Какая улица раньше проходила через этот микрорайон?", "Вы не видели здесь трансформаторную будку с нарисованным медведем?", "Не подскажете, где в Минске зеркальная фабрика, копия башни Эйфеля, солнечные часы-компас, памятники Колумбу и водопроводному крану?"
  Читать дальше

 У Дзень перамогі ў Менску спалілі сьцяг Эстоніі    [2007-05-10 12:59:20]
Сёньня ў Менску актывісты Камуністычнай партыі Беларусі, БРСМ і вэтэранскіх арганізацыяў спалілі дзяржаўны сьцяг Эстоніі каля генэральнага консульства гэтай краіны. Каля эстонскага консульства ў 2-м завулку Кальцова сабраліся каля сарака чалавек. Яны правялі несанкцыянаваны мітынг і дазволенае ўладамі пікетаваньне дыпляматычнага прадстаўніцтва. Пасьля выступаў двое пікетоўцаў спалілі эстонскі сьцяг і белае палотнішча з фашысцкай свастыкай. Адбывалася гэта на пляцоўцы каля брамы консульства. Міліцыянтаў на месцы падзеі не было, і ніхто не перашкодзіў спальваньню сьцяга. Удзельнічаў у гэтым актывіст Беларускага рэспубліканскага саюзу моладзі, студэнт Інстытуту парлямэнтарызму і прадпрымальніцтва Ўладзімер Цюхай. Ён гэтак патлумачыў свае дзеяньні:
  Читать дальше

 9 траўня: гісторыя падзяляе народы    [2007-05-10 12:57:42]
9 траўня – гэта дзень, калі паводле традыцыі Расея і іншыя краіны былога СССР сьвяткуюць Дзень Перамогі над нацысцкай Нямеччынай. Але сёлета гэтае сьвяткаваньне набыло асаблівую вастрыню. Нядаўні перанос помніка савецкаму воіну-вызвольніку ў Таліне з цэнтру гораду на вайсковыя могілкі выклікаў моцныя пратэсты этнічных расейцаў у Эстоніі і сапсаваў дачыненьні паміж Расеяй і Эстоніяй. Болей як праз 60 гадоў гісторыя становіцца фактарам, які падзяляе народы, што жылі разам у адной краіне. Для адных народаў былога СССР, як і 62 гады таму, гэтак і сёньня, 9 траўня застаецца Днём Перамогі, днём радасьці. Для іншых – датай, зь якой пачаліся новыя цяжкія выпрабаваньні.
  Читать дальше

 Памяці 2006 году    [2007-05-10 12:56:25]
Лідэр NRM Лявон Вольскі расказвае пра новы альбом гурту. «Наша Ніва»: Калі фанаты NRM змогуць патрымаць у руках новы альбом гурту? Лявон Вольскі: На наступным тыдні. Хаця на апошнім этапе працы былі праблемы: мастэрынг рабілі ў швэдзкім Гётэборгу, а тамака паблыталі разьмяшчэньне песень. Мы адсылалі матэрыял назад у Швэцыю. Выдадзены альбом будзе ў Польшчы. Запісваліся ж цалкам у Беларусі. Альбом будзе называцца «06». «НН»: Чаму такая назва? ЛВ: На альбоме песьні, створаныя ў 2006 годзе. Падзеі на Плошчы натхнілі нас. Яшчэ гэта шосты нумарны альбом NRM. Наш бубнач Алезіс знайшоў шмат сэнсаў гэтай лічбы. І бязьмежнасьць, і крыж. Ён нас і пераканаў.
  Читать дальше

 “Басовішча 2007”: калі, дзе і як?    [2007-05-10 12:55:04]
Сёлетні фэстываль “Басовішча” будзе ўжо 18-м па ліку. Ён пройдзе 20-21 ліпеня каля мястэчка Гарадок на Беласточчыне. Па сваёй структуры “Басовішча” ня будзе надта адрознівацца ад папярэдніх фэстаў. У першы дзень наведнікаў чакае вялікая праграма з выступу леташніх пераможцаў і гасцей. Другі фэстывальны дзень распачне конкурсная частка, пасля якой выступяць зоркі беларускай рок-сцэны. Пра конкурс Традыцыйна ў конкурсе на “Басовішчы” бяруць удзел 10 маладых гуртоў. Папярэдне ўдзельнікі вызначаюцца ў Беларусі - на так званым “Адборышчы”. Дарэчы, ужо стартаваў збор заявак ад удзельнікаў. Каардынаваць увесь працэс падрыхтоўкі да “Басовішча” ў Беларусі будзе сябра рэдакцыі інтэрнэт-парталу “Тузін Гітоў” Аляксей Мінчонак. З патрабаваньнямі да заявак і са спосабамі іх адпраўкі можна пазнаёміцца на адмыслова створанай старонцы - www.music.fromby.net/bas.
  Читать дальше

Новостей: 2045 (Страниц: 103, Новостей на странице: 20)
[ [1] [2] [3] [4] [5] [6] [7] [8] [9] [10] [11] [12] [13] [14] [15] [16] [17] [18] [19] [20] [21] [22] [23] [24] [25] [26] [27] [28] [29] [30] [31] [32] [33] [34] [35] [36] [37] [38] [39] [40] [41] [42] [43] [44] [45] [46] [47] [48] [49] [50] [51] [52] [53] [54] [55] [56] [57] [58] [59] [60] [61] [62] [63] [64] [65] [66] [67] [68] [69] [70] [71] [72] [73] [74] [75] [76] [77] [78] [79] [80] [81] [82] [83] [84] [85] [86] [87] [88] [89] [90] [91] [92] [93] [94] [95] [96] [97] [98] [99] [100] [101] [102] [103] ]
Поиск по сайту



Опрос
Для Вас Минск - это...

Город, где я родился
Город, куда меня занесла судьба
Я не из Минска, меня просто сюда занесло. :)



Результаты

Ответов 1605




                                                                                                                                                                          © 2004-2010. Твоя столица - Минск.