Меню
· На главную
· Коротко о Минске
· Историческая хронология
· Online-карта Минска
· Минск на сленге
· Топонимика Минска
· Переименования
· Стихотворения о Минске
· Генеральный план Минска
· Каталог ссылок
· Связь с нами
· О проекте
· Реклама на сайте

Полезное
Нет данных

Смотрите также

· Доска объявлений · Телефонный справочник Минска

Интересное в сети
Нет данных

Погода в Минске


 Доктар філязофіі Крыштаповіч: Бел‑чырвона‑белы сьцяг і «Пагоня» — антыгістарычныя сымбалі    [2007-05-10 12:54:27]
Дзяржаўныя сімвалы Рэспублікі Беларусь прызнаныя, прайшлі апрабацыю і ўвайшлі ў свядомасць грамадства, лічыць доктар гістарычных навук, член Геральдычнага савета пры прэзідэце Сяргей Рассадзін. Пра гэта ён заявіў 10 мая ў Мінску на прэс‑канферэнцыі, прысвечанай Дню дзяржаўнага герба і сцяга Беларусі, які адзначаецца 13 мая. Паводле яго слоў, ідэаграма, якая з’яўляецца часткай беларускага нацыянальнага арнаменту чырвонага колеру на белым полі і адлюстравана на дзяржаўным сцягу краіны, вядомая з глыбокай даўніны. «Яна сімвалізуе сонца над узараным мірным полем», — сказаў вучоны. Паводле яго слоў, колеры і кампазіцыя дзяржаўнага герба Беларусі адлюстроўваюць сацыяльны сэнс дзяржавы, заснаванай на веры ў дабро і справядлівасць. «Таму і дзяржава беларуская адбылася», — падкрэсліў С.Рассадзін.
  Читать дальше

 Ацэнка вайны: нацыянальная ці ўнівэрсальная?    [2007-05-08 16:18:29]
Ці ацэнка Другой Усясьветнай вайны павінна быць унівэрсальнай, усясьветнай, як і сама вайна, ці ў кожнай нацыі – у беларусаў, расейцаў, эстонцаў, габрэяў, немцаў – свая нацыянальная ацэнка? Ці была тая вайна і перамога ў ёй – беларускай вайной і беларускай перамогай? Па гэтых тэмах у “Праскім акцэнце” спрачаюцца філёзаф Валянцін Акудовіч, гісторык Алег Гардзіенка і пісьменьнік Валянцін Тарас. Праўда аб вайне: адна на ўсіх ці ў кожнага розная? Дракахруст: “Драматычныя падзеі ў Эстоніі, зьвязаныя з пераносам помніку савецкаму салдату, сталі, апроч іншага яшчэ і жорсткім сутыкненьнем розных, хіба не дыямэтральна розных поглядаў на Другую Ўсясьветную вайну. І рэч нават ня ў лёсе ўласна манумэнту ў Таліне – ён ня быў дэмантажаваны ці разбураны, а перанесены на вайсковыя могілкі -- а ў гэтых розных падыходах, якія даволі выразна дэкляраваліся задоўга да цяперашняга канфлікту. Я дазволю сабе прывесьці словы прэзыдэнта Эстоніі Томаса Хэндрыка Ільвэса: “У нашай сьвядомасьці гэты салдат увасабляе дэпартацыі і забойствы, разбурэньне краіны, а не вызваленьне. Адна група бандытаў – нацыстаў – была выгнана іншай хеўрай – савецкімі войскамі”.
  Читать дальше

 Сяргей Харэўскі адказаў на 150 пытаньняў з гісторыі Беларусі    [2007-05-08 16:17:08]
Грамадзкае аб’яднаньне “Вэтэраны Адраджэньня” і творчая ініцыятыва “Беларускі Гальфстрым” падрыхтавалі чарговую аўдыёкнігу – “150 пытаньняў і адказаў з гісторыі Беларусі”. Пра стварэньне папулярнай гістарычнай энцыкляпэдыі Беларусі марылі яшчэ Вацлаў Ластоўскі, Язэп Лёсік, Уладзімер Пічэта. У 1993 годзе спачатку на старонках газэты “Звязда”, а потым і асобным выданьнем выйшла кніга “100 пытаньняў і адказаў зь гісторыі Беларусі”. Праз 10 гадоў складальнікі кнігі Зьміцер Санько і Іван Саверчанка вырашылі працягнуць праект, і зьявіліся ўжо “150 пытаньняў і адказаў”. Сярод аўтараў кнігі — Уладзімер Арлоў, Алесь Жлутка, Уладзімер Казьбярук, Павал Лойка, Анатоль Сідарэвіч, Сяргей Тарасаў, Міхась Чарняўскі.
  Читать дальше

 Зьмены ў правапісе: дэпутат Здановіч за    [2007-05-08 16:16:02]
У Палаце прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь знаходзiцца законапраект «Аб правiлах беларускай арфаграфii i пунктуацыi», распрацаваны Мiнiстэрствам адукацыi i Iнстытутам мовазнаўства Акадэмii навук. У камiсii па адукацыi, культуры, навуцы i навукова‑тэхнiчнаму прагрэсу днямi адбылося першае пасяджэнне, прысвечанае яго абмеркаванню. Як адзначыў старшыня профiльнай камiсii Уладзiмiр Здановіч, нiводзiн дэпутат камiсii не сумняваецца ў тым, што неабходныя змены, звязаныя не толькi з правапiсам, але i са станам беларускай мовы. Паводле яго слоў, «выспяванне змен усведамляецца i большасцю носьбiтаў беларускай мовы. I ў гэтым сэнсе, пакiнуўшы пакуль разважаннi аб спрыяльнасцi моманту для iх увядзення, мы падтрымлiваем некаторыя асноўныя пункты абгрунтавання неабходнасцi ўвядзення новай рэдакцыi гэтых Правiлаў. У прыватнасцi, тыя, дзе гаворыцца аб правапiсе, як рэгламентуючым сродку жывой мовы, што не можа працяглы час заставацца нязменным, бо беларуская мова развiваецца i ўдасканальваецца, таму i правапiс павiнен перыядычна ўдасканальвацца». Сваiмi меркаваннямi Уладзiмiр Здановiч падзялiўся са «Звяздой».
  Читать дальше

 Самы маштабны салют у Менску    [2007-05-08 01:45:57]
У Мінску 9 мая святочны салют упершыню будзе дадзены з сямі салютных установак. Пра гэта на канферэнцыі 7 мая ў Мінску паведаміў начальнік аддзела ўпраўлення інфармацыі Міністэрства абароны Вячаслаў Раменчык. Раней у Мінску салют давалі з чатырох установак. Дзве салютныя ўстаноўкі будуць размешчаны каля стэлы «Мінск — горад‑герой», па адной — на пустэчы ў раёне вуліцы Матусевіча, на скрыжаванні вуліц Гарэцкага і Панамарэнкі, праспекта Дзяржынскага і вуліцы Дружбы, у парку імя 900‑годдзя Мінска (набярэжная Чыжоўскага вадасховішча) і каля Дома міласэрнасці ў мікрараёне Усход. Святочныя салюты ў Мінску, Брэсцкай крэпасці і абласных цэнтрах будуць дадзены 30 залпамі ў 22 гадзіны. «Калі воблачнасць будзе нізкай, будзем даваць залпы меншай магутнацсі», — зазначыў В.Раменчык.
  Читать дальше

 Самый старый парк    [2007-05-04 16:38:00]
Свой день рождения отметил Центральный детский парк имени Горького. Первый городской парк был торжественно открыт в Минске 1 мая 1805 года. Заложен он был весной 1800 года городским губернатором Захаром Корнеевым, тем самым, в честь которого главная улица Минска называлась Захарьевской. Губернатор собственноручно посадил первое дерево в центре будущего парка. В память об этом событии был установлен обелиск, а парк назвали Губернаторским садом. Он занимал почти 18 гектаров площади и в целом закладывался по образцам английских пейзажных парков. Уже в те давние годы сад был излюбленным местом отдыха минчан. По вечерам здесь играла музыка, в праздники устраивались иллюминации и фейерверки. После революции парк стал называться сад “Профинтерн”, а имя Максима Горького он носит с 1936 года. После войны разрушенный парк восстановили по проекту архитектора Руденко. Вечерний Минск
  

 Кляштаром бэрнардынаў зацікавіліся ў Адміністрацыі прэзыдэнта    [2007-05-04 15:29:38]
Па даручэнні Адміністрацыі прэзідэнта створана камісія для вывучэння пытання аб рэканструкцыі былога кляштара бернардзінцаў у Мінску. У сувязі з калектыўным зваротам вернікаў па даручэнні Адміністрацыі прэзідэнта створана міжведамасная камісія для вывучэння пытання аб запланаванай рэканструкцыі аб’ектаў былога кляштара бернардзінцаў — помніка архітэктуры барока XVII стагоддзя, размешчанага ў Мінску па вуліцы Кірыла і Мяфодзія, 6 і 8. Пра гэта паведамляецца ў лісце старшыні камітэта архітэктуры і горадабудаўніцтва Мінскага гарвыканкама Анатоля Нікіціна на зварот у Пракуратуру Беларусі старшыні грамадскага аб’яднання «Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны» кандыдата гістарычных навук Алега Трусава па пытанні законнасці размяшчэння гасцініцы і аб’ектаў гандлёва‑бытавога прызначэння на месцы кляштара бернардзінцаў.
  Читать дальше

 Эдвард Вайніловіч    [2007-05-04 04:26:41]
У гісторыі здараецца часам так, што падзеі складваюцца такім незвычыйным чынам, у такі незвычайны і цудоўны ланцуг супадзенняў, што не застаецца сказаць нічога іншага, апроч словаў: “Гэта Божы промысел”. Такіх супадзеньняў у гісторыі няшмат, але калі яны здараюцца, то зьдзіўляюць вельмі моцна. Я хацеў бы зьвярнуць вашую ўвагу на адно такое важнае знаменьне ў нашай найноўшай гісторыі, а менавіта – на спадчыну Эдварда Вайніловіча. У пачатку 20-га стагодзьдзя беларусы былі абдзеленыя сваей інтэлігенцыяй, яе было вельмі мала. Мала было і багатых людзей, здольных ахвяраваць свае грошы на беларускую справу і дзеля будучыні Бацькаўшчыны. Таму ўсіх гэтых людзей мы ведаем пайменна. Адзін такі чалавек - Эдвард Вайніловіч. Большасьць беларусаў ведаюць яго, як чалавека, які фундаваў будаўніцтва Чырвонага Касьцелу ў Менску. Храм, які быў помнікам памерлым дзецям Вайніловіча, стаўся візытнай карткай нашай новай беларускай сталіцы – Менску.
  Читать дальше

 У Беларусі ўсталёўваюць новыя помнікі маршалу Жукаву    [2007-05-04 04:22:17]
Сёньня ў Менску ў сквэры на вуліцы Чыгуначная пачнецца ўсталяваньне помніка маршалу Жукаву. Падзею прысьпешваюць вэтэранскія арганізацыі. Ад зьяўленьня іх ініцыятывы ўзьвесьці конную скульптуру ля Дома афіцэраў мінула больш як пяць гадоў. За гэты час інфляцыя “зьела” бронзавага каня, а сабраных сродкаў і дапамогі зь бюджэту хапіла толькі на бюст расейскаму палкаводцу. Я гутарыў зь беларускім манумэнталістам Алесям Арцімовічам. Ён – аўтар згаданага помніка Жукаву. Скульптар зьдзіўляецца пасьпешлівасьці найхутчэй правесьці цырымонію адкрыцьця. Паводле спадара Арцімовіча, тэрыторыя ў сквэры нядобраўпарадкаваная, месца для манумэнта – сырое. Мастак мяркуе, што вэтэраны асьцерагаюцца паўтарэньня падзеяў у Эстоніі. “Мусіць, гэта іх і падштурхнула. Ня ведаю. Яны са мной гэтую тэму не абмяркоўвалі. Але сёньня я даведаўся, што 7 траўня мяне туды завуць. Яны крыху не разумеюць, што палову працы не паказваюць. Але так вырашылі: бюст паставіць, адкрыць, а пасьля ўжо добраўпарадкаваньне весьці”.
  Читать дальше

 Портреты вождей на барахолке в Ждановичах идут на "ура"    [2007-05-04 04:21:25]
Велика ли ностальгия белорусов по лидерам ушедшей эпохи? И в чести ли современные политики? Корреспондент "Труда" отправилась на барахолку торговать портретами советских вождей и нынешних президентов. "Поле Чудес" Так называют эту барахолку под открытым небом продавцы и покупатели столичного рынка "Ждановичи". Держа под мышкой дюжину распечатанных на черно-белом редакционном принтере портретов формата А4 (альбомный лист), ищу, куда бы мне приткнуться со своим товаром. Продавец "Поля Чудес" — песня особая. Лисы алисы и коты базилио, втюхивающие ширпотреб добровольцам-буратино, соседствуют с тишайшими папами карло - интеллигентными старичками, торгующими ржавыми шурупами, уцелевшими с прошлого века подшипниками и классикой мировой литературы. Вот на асфальте возлегает госпожа Блаватская - копия тетки, которая, опережая руки-лопаты других "кротов", буравчиком врезается в целину шмоток с плеча бюргеров, бриттов и янки. "Сэконд хэнд" под открытым небом Жданович в выходной день сродни термитнику до захода солнца…
  Читать дальше

 Дзень Канстытуцыі беларусаў сьвяткуюць у Польшчы і Літве    [2007-05-03 13:33:20]
Сёньня ў Польшчы нацынальнае сьвята – Дзень Канстытуцыі 3 траўня 1791 году. У камуністычныя часы гэтае сьвята было забароненае і адзначалася падпольна. Як сьвяткуюць гэты дзень у Польчшы цяпер, і ці лічаць палякі яго толькі сваім сьвятам альбо таксама і іншых народаў, у тым ліку і беларусаў? Сьпікер польскага Сэйму Людвік Дорн успамінае, як ён – былы актывіст антыкамуністычнага падпольля – разам з паплечнікамі сьвяткаваў 3 траўня у часы ПНР: “Пры камуністычнай уладзе, калі Польшча была васалам Савецкага Саюзу, з падручнікаў гісторыі і сьпісу сьвятаў Дзень канстытуцыі 3 траўня быў выкрэсьлены. Апазыцыя адзначала яго падпольна, і памятаю, як аднойчы мяне і майго цяперашняга калегу – віцэ-сьпікера Сэйму Браніслава Камароўскага, зьбілі за гэта дубінкамі міліцыянты. А цяпер мы адзначаем гэты дзень у парлямэнце вольнай краіны, разам з парлямэнтам вольнай Літвы – гэта адно з найбольш цудоўных адчуваньняў, якое Бог – гаспадар гісторыі, мог мне даць!”
  Читать дальше

 71% палякаў задаволеныя тым, што краіна ўваходзіць у Эўразьвяз    [2007-05-03 13:30:53]
1 траўня 2004 году Польшча далучылася да эўрапейскага зьвязу. Сацыялягічныя апытаньні паказваюць, што цягам апошніх трох гадоў колькасьць тых, хто задаволены з сяброўства сваёй краіны ў ЭЗ, ўзрасла на 20%. Паводле дадзеных апытаньняў Цэнтру дасьледаваньняў грамадзкай думкі, 71% палякаў задаволеныя тым, што іхная краіна ўваходзіць у склад Эўрапейскага Зьвязу і толькі 6% апытаных прытрымліваюцца супарцьлеглага меркаваньня. Цягам трох гадоў ад часу далучэньня Польшчы да Эўразьвязу колькасьць жыхароў гэтай краны, задаволеных ўзрасла на 20%. “Польскія фэрмэры, прадстаўнікі мясцовых уладаў, якія перад далучэньнем краіны да Эўразьвязу вагаліся, ці не пагоршыць гэты крок сытуацыю перадусім у сельскай гаспадарцы, пабачылі, што гэта ня так. Наадварот, ёсьць моцная падтрымка, датацыі. Усё гэта прывяло да таго, што польскае грамадзтва стала найбольш праэўрапейскім на кантынэнце”, – гаворыць былы міністар замежных справаў Польшчы, дэпутат Эўрапарлямэнту Браніслаў Герэмак.
  Читать дальше

 Бюст Маршала Савецкага Саюза Георгія Жукава будзе ўстаноўлены ў Мінску 7 мая    [2007-05-03 13:29:51]
Бюст Маршала Савецкага Саюза Георгія Жукава будзе ўстаноўлены ў Мінску 7 мая. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ва ўпраўленні культуры Мінгарвыканкама. Паводле слоў спецыялістаў, цырымонія адкрыцця бюста вялікага палкаводца пройдзе ў 12.00 у скверы па вуліцы Чыгуначнай у раёне праспекта Жукава. Нагадаем, што рашэнне аб увекавечанні памяці дзяржаўнага ваеннага дзеяча, чатыры разы Героя Савецкага Саюза было прынята ўрадам у жніўні мінулага года. З адпаведнай прапановай выступілі Мінгарвыканкам і Беларускае аддзяленне Міжнароднага грамадскага фонду імя Жукава.
  Читать дальше

 Улады пачынаюць вайну з талеркамі    [2007-04-21 13:50:56]
У Лідзе мясцовыя ўлады пад пагрозай штрафу патрабуюць, каб жыхары здымалі спадарожнікавыя антэны. Штраф у 15 базавых велічыняў (465 тыс. рублёў) і прымусовая ліквідацыя антэны — вось што пагражае ўладальнікам спадарожнікавых талерак у Лідзе, калі яны не падпарадкуюцца патрабаваньню камунальнікаў і не прыбяруць іх самі з дамоў і дахаў. Такія аб’явы ЖЭСы гораду разьвесілі па пад’ездах ва ўсіх мікрараёнах. Як расказаў радыё «Рацыя» мясцовы жыхар Сяргей Коваль, перад гэтым кожнага з уладальнікаў антэнаў ЖЭСы папярэджвалі асабіста.
  Читать дальше

 Апошні момант Рэчы Паспалітай    [2007-04-20 16:08:51]
Гарачыня спала, за Нёманам паступова гаснуць агні, у расчыненыя вокны ўрываюцца роўныя крокі чужаземных салдат. Яны нібыта ўбіваюць цьвікі ў распалены мозг караля. Станіслаў Аўгуст Панятоўскі ніяк ня можа заснуць. У галаву лезуць трывожныя думкі. Ён ведае, што на заўтрашнім Сойме будзе ўхвалены трактат з Расеяй, а значыць, вялікая краіна двух вялікіх народаў фактычна спыніць сваё існаваньне. Напярэдадні расейскі пасол Сіверс расклаў перад ім своеасаблівы пасьянс, хто з дэпутатаў і за што будзе галасаваць. Ведае ён і колькі каму заплацілі альбо паабяцалі заплаціць за згоду. Вунь, яны, вышэйшыя магнаты Кароны і Літвы балююць, аж сюды даносіцца п’яны рогат. Тыя, хто будуць галасаваць супраць, хто яшчэ думае пра радзіму, – у меншасьці.
  Читать дальше

 Заснаваная прэмія імя Вацлава Ластоўскага    [2007-04-14 08:33:28]
Таварыства беларускай школы, Міжнародная асацыяцыя беларусістаў, згуртаваньне беларусаў сьвету «Бацькаўшчына» і іншыя беларускія грамадзкія арганізацыі заснавалі прэмію імя Вацлава Ластоўскага для беларускамоўных выкладчыкаў ВНУ. Заснавальнікі кажуць, што асноўнай мэтай гэтай прэміі ёсьць «пільная патрэба ў маральнай падтрымцы беларускамоўных выкладчыкаў вышэйшай школы, стымуляваньня выкладаньня па‑беларуску». Найперш гэта прэмія датычыць выкладчыкаў фізыка‑матэматычных, прыродазнаўчых і іншых дысцыплінаў, якія рэдка ва ўнівэрсытэтах чытаюцца па‑беларуску.
  Читать дальше

 Мінкульт: Праектных прапановаў наконт бэрнардынаў няма    [2007-04-14 08:32:33]
У Міністэрства культуры Беларусі не паступалі праектныя прапановы аб рэканструкцыі аб'ектаў былога манастыра бернардзінцаў у Мінску. Аб гэтым паведаміў сёння журналістам начальнік упраўлення па ахове гісторыка-культурнай спадчыны і рэстаўрацыі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь Васіль Абламскі. Ён абвергнуў інфармацыю аб тым, што будынак плануецца прыстасаваць пад гасцінічны комплекс. Выдадзены дазвол на правядзенне навукова-праектных работ камунальнаму унітарнаму прадпрыемству «Мінскпраект» па будынках на вуліцы Кірылы і Мяфодзія, 6 і 8, але ніякіх праектных, эскізных матэрыялаў не паступала. Калі такія з'явяцца, яны будуць разгледжаны на пасяджэнні Беларускай рэспубліканскай навукова-метадычнай рады пры Міністэрстве культуры ва ўстаноўленым парадку. Экспертамі будуць ацэнены ўсе ініцыятывы па аднаўленню і прыстасаванню аб'ектаў да сучасных умоў, сказаў спецыяліст.
  Читать дальше

 У Коханаве адчынілася беларуская кавярня    [2007-04-13 06:15:46]
Ледзь цi не адзiным на Вiцебшчыне сапраўды беларускiм прадпрыемствам грамадскага харчавання, а разам з тым — асяродкам нацыянальнага побыту i традыцыйнай кухнi стала нядаўна адкрытае ў пасёлку Коханава Талачынскага раёна кафэ «На млыне». Наведвальнiкаў тут заўжды шмат. Людзей вабяць сюды не толькi памяркоўныя цэны i ўтульны iнтэр'ер у стылi беларускай сядзiбы, але i чыста нацыянальнае меню i народная вопратка афiцыянтак. Адпавядае традыцыйнаму этнаграфiчнаму стылю i аздабленне кафэ: палатняныя фiранкi з чырвона-белым народным арнаментам, на палiцах — глякi, крынкi, самавары, хатнiя кансервы-закаткi з рознакаляровай гароднiнай, а таксама побытавыя прылады — калаўроты, старадаўнiя вугальныя прасы, гармонiкi ды iншыя знойдзеныя ў акрузе звыклыя для колiшняга вясковага жыцця рэчы.
  Читать дальше

 Зянон Пазьняк: “У тую ноч кіраваў “апэрацыяй” Лукашэнка    [2007-04-11 13:03:44]
11 красавіка 1995 году дзевятнаццаць дэпутатаў Апазыцыі БНФ у Вярхоўным Савеце 12 скліканьня абвясьцілі галадоўку, пратэстуючы супраць прапанаванага прэзыдэнтам Аляксандрам Лукашэнкам рэфэрэндуму аб скасаваньні Бел-Чырвона-Белага Сьцягу і Гэрбу “Пагоня” як дзяржаўных сымбаляў, скасаваньні статусу беларускай мовы як адзінай дзяржаўнай мовы, эканамічнай інтэграцыі з Расеяй і праве прэзыдэнта распускаць парлямэнт. Пасьля абвяшчэньня галадоўкі, калі дэпутаты БНФ селі каля трыбуны, большасьць дэпутатаў ВС не прагаласавалі за прапановы Лукашэнкі. Аднак ўначы 12 красавіка ў Авальную залю былі ўведзеныя войскі; людзі ў чорных масках (падразьдзяленьне КДБ “Альфа” ) зьбілі дэпутатаў і выцягнулі іх з будынку. На сувязі з Нью-Ёрку – старшыня Апазыцыі БНФ у ВС 12 скліканьня Зянон Пазьняк.
  Читать дальше

 ЛІЧБА ДНЯ: Кошт мэтра жыльля ў Менску вырас да 1712 даляраў    [2007-04-10 09:58:36]
У сакавіку гэтага году кошт жыльля ў Менску на другасным рынку вырас на 12,6 працэнта ў параўнаньні зь лютым, паведамляе аналітычны цэнтар “Realt”. За сакавік сярэдняя цана прапановы кватэраў у сталіцы вырасла на 192 даляры – да ўзроўню 1712 даляраў за квадратны мэтар. У сакавіку хутчэй за ўсё расьлі цэны на трох- і чатырохпакаёўкі: адпаведна на 13,6 і на 13,7 працэнта. У лютым рост цэнаў на сталічную нерухомасьць складаў 13 працэнтаў, у першы месяц вясны тэмпы росту захаваліся. Радыё Свабода
  

Новостей: 2045 (Страниц: 103, Новостей на странице: 20)
[ [1] [2] [3] [4] [5] [6] [7] [8] [9] [10] [11] [12] [13] [14] [15] [16] [17] [18] [19] [20] [21] [22] [23] [24] [25] [26] [27] [28] [29] [30] [31] [32] [33] [34] [35] [36] [37] [38] [39] [40] [41] [42] [43] [44] [45] [46] [47] [48] [49] [50] [51] [52] [53] [54] [55] [56] [57] [58] [59] [60] [61] [62] [63] [64] [65] [66] [67] [68] [69] [70] [71] [72] [73] [74] [75] [76] [77] [78] [79] [80] [81] [82] [83] [84] [85] [86] [87] [88] [89] [90] [91] [92] [93] [94] [95] [96] [97] [98] [99] [100] [101] [102] [103] ]
Поиск по сайту



Опрос
Для Вас Минск - это...

Город, где я родился
Город, куда меня занесла судьба
Я не из Минска, меня просто сюда занесло. :)



Результаты

Ответов 1603




                                                                                                                                                                          © 2004-2010. Твоя столица - Минск.