Меню
· На главную
· Коротко о Минске
· Историческая хронология
· Online-карта Минска
· Минск на сленге
· Топонимика Минска
· Переименования
· Стихотворения о Минске
· Генеральный план Минска
· Каталог ссылок
· Связь с нами
· О проекте
· Реклама на сайте

Смотрите также

· Доска объявлений · Телефонный справочник Минска

Полезное
Нет данных

Опрос
Для Вас Минск - это...

Город, где я родился
Город, куда меня занесла судьба
Я не из Минска, меня просто сюда занесло. :)



Результаты

Ответов 1605

Интересное в сети
Нет данных

Стихотворения о Минске

Прислать стихотворение

Сэрца Беларусі
Аўтар: Пятро Ліпай.
Дзе Свіслач срабрыцца між долаў,
А шлях - на Масквуды Парыж,
У цэнтры Еўропы, наш горад -
Зямлі беларускае волат
Нязломны, спрадвек ты стаіш.

Узнёсся ў праспекца Скарыны
Твой воблік славянскай красы -
Прыветны, руплівы, гасцінны,
Пад сцягам свабоднай краіны
На ўсе блаславёны часы.

Абеліск у высь глядзіцца,
Звон Сабора над гарой:
"Слаўся, Мінск - краса-сталіца!
Слаўся, Мінск - горад-герой!"

У памяці дзень вызвалення -
І радасць, і плач між руін...
Як доўга чакаў ты збавення!
Змагаўся, не не стаў на калені,
Народа няскорнага сын.

Прад Вечным агнём пакланюся...
Мінск! Мужны твой подвіг не згас.
З табой мы ў шчасці і скрусе.
Ты - сэрца святой Беларусі,
Ты ў сэрцы кожнага з нас!

На Менскім "скверы".
Аўтар: Кандрат Крапіва, 11 жніўня 1922 года.
( У гэтым вершы гаворка ідзе пра сённяшні Цэнтальны сквер.
У тыя часы мінчукі, а дакладней менчукі, гаворылі менавіта "на скверы",
таму, відаць, што ўсе дарогі туды ішлі ў гору.)
Хто гуляў на Менскім скверы,
Ці мо блізка хаця йшоў,
Той без ліку і без меры
Мог там бачыць гультаёў, -

Труцца ўсе, як рыба ў нераст,
Аб чужых і аб сваіх...
Давялося нек і мне раз
Досыць наглядзецца на іх.

Там усеўся я пад дрэвам
(Не ахотнік вандраваць)
І направа, і налева
Стаў па "скверы" разглядаць.

Вось пад руку на буксіры
Нэпман нэпманку вядзе,
Пра гешэфты нэпман шчыра,
Пра чырвонцы ёй гудзе.

...Вось дзяцей сабралася куча,
Крык паднялі, як гракі.
Вабяць хлопцаў вось, ідучы,
Ужо "начныя матылькі".

Пасядзеў я з поўгадзіны,
Але болей-то не мог:
Грак нацэліўся з асіны
Мне на шапку, каб ён здох!

З той пары (кажу я верна,
Ты, чытач, хоць вер не вер),
Аж вантробы з мяне верне,
Як уздумаю пра "сквер".

Город
Автор: Людмила Пономарёва.
Оставил призрачный туман,
Как пелену, осенний город.
Листвою тихою мне дорог,
И дорог мне дождей обман.
Срываю тихо с темных крыш
Последний танец непогоды,
С небес текут устало воды
И нарушают звоном тишь…
Осенней музыкой стекло
Подарит мертвый лучик солнца.
Как по ночам холодны звезды!
С деревьев падает тепло…

Осенний город молчалив.
Ты греешь сердце пустотой,
Грозою туч над головой-
Ты все равно мне очень мил!



                                                                                                                                                                          © 2004-2010. Твоя столица - Минск.